Як працуе ўчастковая камісія Міхалішкаўскага ўчастка для галасавання

14:22 / 23.02.2022
1385

Датэрміновае галасаванне на рэферэндуме па Канстытуцыі працягваецца на Астравеччыне. Жыхароў аграгарадка Міхалішкі і навакольных вёсак чакаюць на выбарчым участку для галасавання №21, які размясціўся ў будынку сельскага Дома культуры.

Не першы год у склад камісіі ўваходзяць сакратар прыёмнай кіраўніка КСУП “Міхалішкі” і па сумяшчальніцтву прафсаюзны лідар гаспадаркі Ірына Мацкела і адзін з вопытных механізатараў сельгаспрадпрыемства Андрэй Часнойць.

– Да нашага ўчастка адносіцца крыху больш за 800 чалавек. Людзі, якія з-за ўзросту, па стане здароўя ці іншых аб’ектыўных прычынах не змогуць трапіць на рэферэндум – таксама змогуць зрабіць свой выбар. Члены выбарчай камісіі ў асноўны дзень галасавання прыедуць да іх з запламбаванай урнай, – патлумачыў Андрэй Часнойць.

– У калектыве КСУП “Міхалішкі” актыўна абмяркоўвалі праект змяненняў Асноўнага Закону краіны, – далучылася да размовы Ірына Мацкела. – Ведаю, што большасць працаўнікоў збіраецца прыйсці на рэферэндум, хтосьці ўжо прагаласаваў датэрмінова, іншыя зробяць свой выбар 27 лютага.

Дарэчы, вяскоўцаў, якія завітаюць на ўчастак у асноўны дзень, у 12.00 чакае святочны канцэрт “Жыві, Зямля, – квітней, краіна”.


#конституция #референдум

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений