Старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук прагаласавала датэрмінова

16:38 / 22.02.2022

У першы дзень датэрміновага галасавання на рэферэндуме па Канстытуцыі свой выбар зрабіла старшыня раённага Савета дэпутатаў Ірына Тальчук.

– Вельмі хацела быць у ліку першых галасуючых – па жыцці люблю быць першай, – адзначыла Ірына Эдуардаўна. – Дэпутацкі корпус раёна актыўна ўдзельнічаў у абмеркаванні змяненняў у Асноўны Закон, які з’яўляецца гарантам жыццёвага ладу і паспяховага існавання краіны.

Нам ёсць чым ганарыцца, мы ідзём сваім шляхам, і не трэба глядзець на іншых. У нашай Канстытуцыі закладзена наша бяспека, сацыяльныя гарантыі. Таму вельмі важна прыйсці на выбарчыя ўчасткі і зрабіць выбар – за нашу будучыню і будучыню нашых дзяцей.


#конституция #референдум

Текст:
Фото: Ольга Хотянович