Дыплом за “Маму” і “Мандарынавае сонца” атрымала Габрыэла Грабоўская

11:00 / 12.01.2022

34X81-ZMjRI.jpg

Два Дыпломы лаўрэата ІІ ступені заваявала юная спявачка Габрыэла Грабоўская на міжнародным конкурсе-фестывалі STAR FEST, які праходзіў у Маскве.

Абедзьве ўзнагароды дзяўчынка атрымала ў намінацыі “Эстрадны вакал”, дзе яна выканала песні “Мама” і “Мандарынавае сонца”. Прыгожы галасок, дзіцячае абаянне і артыстызм астраўчанкі не засталіся без увагі журы.

YKOhXUaVPLg.jpg

“Гэта наша маленькая зорачка, якая, нягледзячы на ўзрост, адрозніваецца мэтанакіраванасцю, стараннасцю і падае вялікія надзеі”, – так характарызуе сваю падапечную кіраўнік дзіцячага гуртка сольных спеваў “Вясёлыя ноткі” Вера Сходкіна. Дарэчы, гэта не першая ўзнагарода плённага саюзу дзяўчынкі і настаўніка, але яны дакладна не збіраюцца спыняцца на дасягнутым. Жадаем поспехаў!

itqyqCU1wkw.jpg




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: