Віталь Шарэйка: сацыяльная арыентаванасць застанецца прыярытэтнай

16:56 / 28.12.2021

На нацыянальным прававым інтэрнэт-партале апублікаваны праект змяненняў і дапаўненняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Намеснік дырэктара ДЛГУ “Астравецкі доследны лясгас” Віталь Шарэйка:

– Паспеў азнаёміцца з новым праектам галоўнага Закона нашай краіны. Мне імпануе, што кожны грамадзянін можа выказацца. Адным з асноўных змяненняў лічу дадаткі ў другі раздзел “Асоба. Грамадства. Дзяржава”. Па вялікім рахунку, усё пачынаецца з сям’і, і тое, якім вырасце дзіця, ці будзе ведаць свае карані і любіць сваю краіну, залежыць ад бацькоў, іх міжасабовых і ўнутрысямейных адносін.

Наша краіна па-ранейшаму застанецца сацыяльна арыентаванай і “завостранай” пад патрэбы людзей. Імпануе, што ў артыкуле 32 замацавана паняцце шлюбу, як саюза мужчыны і жанчыны і, больш таго, прапісана што ў кожнага з іх роўныя правы ў шлюбе і сям’і. Для выхавання вельмі важны ўласны прыклад: дзеці і моладзь – будучыня кожнага з нас і нашай краіны ў цэлым.

Важна, што ў абноўленым праекце Канстытуцыі прапісана, што дзяржава будзе аказваць падтрымку сем’ям з дзецьмі, дзецям-сіротам і якія засталіся без апекі бацькоў. І цяпер, у гэтыя перадсвяточныя дні, прадстаўнікі ўлады, працоўных калектываў і грамадскіх аб’яднанняў аказалі пасільную дапамогу хлопчыкам і дзяўчынкам, у прыватнасці, наш лясгас наведаў выхаванцаў дзіцячага сацыяльнага прытулку.

#референдум #конституция


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Северный вектор Гродненщины» по короткой ссылке https://t.me/severvg.

Самые интересные новости Островецкого, Ошмянского и Сморгонского районов.