Ці пацяплела ў палушскім магазіне

10:33 / 03.12.2021

У магазіне ў Палушах пацяплела пасля таго, як там пабывалі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў і карэспандэнт газеты.

Пра тое, што тэмпература ў палушскім магазіне “Родны кут” ніжэй нормы, паведаміў жыхар аграгарадка, у тэлефонным званку ў рэдакцыю (“АП” №93 ад 30 лістапада).

Тады ж кіраўніцтва Астравецкага філіяла Гродзенскага аблспажыўтаварыства паабяцала выправіць сітуацыю, а мы – упэўніцца ў гэтым.

Так, ужо на пад’ездзе да Палушаў здалёк быў бачны дым з трубы: кацельня магазіна працавала. І сапраўды, батарэі былі гарачымі – рукой не дакрануцца, у памяшканні тэрмометр паказаў +210С.

На пытанне старшыні раённага   аб’яднання прафсаюзаў, калі ў магазіне пацяплела, прадавец адказала: “На наступны дзень пасля вашага прыезду”.

– А калі “тэмпературы” ад не хапае, я ўключаю кандыцыянер, – адзначыла дзяўчына.

1.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: