Чым асаблівы 94 нумар “Астравецкай праўды”?
11:46 / 03.12.2021
Сёння выйшаў ў свет 94-ты нумар «Астравецкай праўды» за 2021 год і 9 018-ты нумар за 80-гадовую гісторыю існавання нашага выдання.
Спытаецеся, чым ён асаблівы? А тым, што з сённяшняга дня «Астравецкая праўда» друкуецца ў сталічнай друкарні – ТАА «РолПрынт».
За час, што прайшоў з выхаду першага нумара – 29 мая 1941 года – (нагадаю, тады наша газета называлася «Большэвіцкі арганізатар», пасля вызвалення раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, 1 верасня 1944 года на Астравеччыне стала выходзіць «Сталінская праўда», а 1 ліпеня 1956 года – «Астравецкая праўда»), не раз змянялася аблічча, аб’ём, паліграфічнае выкананне і тэматыка публікацый.
Не раз змянялася і месца, дзе выходзіла ў свет наша выданне: спачатку гэта была Астравецкая друкарня, з 1988 года – маладзечненская «Перамога», з 2006-га – Лідская друкарня, а 29 снежня 2012 года астраўчане атрымалі каляровы нумар газеты, надрукаваны ў Гродзенскай друкарні. І штораз мы стараліся, каб знешні выгляд «раёнкі» станавіўся прыгажэйшым і радаваў кожнага нашага падпісчыка.
Цяпер са зменай друкарні змянілася і звыклае размяшчэнне старонак у пятнічным нумары газеты: каляровым будзе цэнтральны разварот. Тэлепраграма размяшчаецца на 5-й, 6-й, 11-й, 12-й старонках. Ведаем, што многія нашы чытачы вымалі разварот праграмы з газеты – мы захавалі такую магчымасць.
За 80 гадоў «раёнка» прынесла ў дамы астраўчан шмат добрых і цікавых навін, дасціпных гісторый і разважанняў, аператыўных інфармацый і хвалюючых сустрэч, віншавала са святамі і спачувала ў бядзе. Спадзяёмся, што і надалей, нягледзячы на вялікую колькасць іншых выданняў, развіццё інтэрнэту, наша газета застанецца вашым лепшым дарадцам, сябрам і любімым выданнем.
Мы па-ранейшаму адкрыты для прапаноў, чакаем вашых лістоў і тэлефанаванняў – і разам зробім газету цікавай і карыснай.
Да сустрэчы!

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.