У Кямелішках новы пробашч – Аляксандр Сямінскі

14:05 / 01.12.2021

З лістапада ў парафіях Нараджэння Панны Марыі ў Кямелішках, Святога Юрыя ў Вялікіх Свіранках і капліцы Маці Божай Чэнстахоўскай у Падольцах служыць новы пробашч – ксёндз Аляксандр Сямінскі.

Многія вернікі Астраўца памятаюць ксяндза Аляксандра Сямінскага ў якасці дыякана ў касцёле Святых Космы і Даміяна. Таксама ксёндз хрысціў двух дзяцей і ўдзяляў сакрамэнт су джэнства двум сямейным парам у варнянскім касцёле Святога Юрыя. У мінулую нядзелю адбыліся ўрачыстыя ўводзіны святара ў касцёле Нараджэння Панны Марыі ў Кямелішках.

– Разам з вернікамі парафій у Кямелішках, Вялікіх Свіранках і Падольцах мы будзем ісці дарогай збавення, працаваць на карысць касцёла і няспынна маліцца Усявышняму і Маці Божай, каб усе жылі ў міры і ўзаемаразуменні, як сапраўдныя дзеці Божыя, – сказаў ксёндз Аляксандр Сямінскі.

Былы ксёндз Павел Гардзейчык нясе душпастырства ў жодзішкаўскай парафіі Смаргонскага дэканату.

2.jpgКароткая аўтабіяграфічная даведка кс. Аляксандра Сямінскага

Нарадзіўся ў Гродне. З 1986 па 1996 гады вучыўся ў школе, тады – у Гродзенскім політэхнічным тэхнікуме. Працаваў на заводзе карданных валаў. У 2007 годзе паступіў у Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю. Святарскія пасвячэнні атрымаў у 2014-м. Абараніў магістарскую работу. Нёс душпастырства ў парафіях Ашмян, Бярозаўкі, Гродна, Ліды, Ваўкавыска.

1.jpg

3.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: