Работнікаў саўгаса павіншавалі прафсаюз і мясцовыя артысты

14:00 / 25.11.2021

Па ініцыятыве прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” артысты мясцовых аддзелаў культуры і вольнага часу павіншавалі працаўнікоў малочна-таварных комплексаў, ферм і майстэрняў з прафесійным святам.

Па традыцыі апошніх гадоў святкаванне Дня работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці адбылося ва ўсіх гаспадарках. За ўзнагародамі на сцэну падымаліся лепшыя работнікі аграпрамысловага комплексу раёна, але былі і тыя, хто ў гэты дзень працаваў. Падарыць жывёлаводам і механізатарам добры настрой і павіншаваць іх са святам вырашыла прафсаюзны лідар РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Людміла Казлоўская. А дапамаглі ёй работнікі мясцовых дамоў культуры. Сюрпрыз атрымаўся: многія песні выконваць атрыстам дапамагалі працаўнікі саўгаса.

– Нягледзячы на выхадныя, жывёлаводы клапоцяцца пра жывёлу, а механізатары шчыруюць у полі. Мне хацелася ім падарыць святочны настрой, – расказала старшыня прафсаюзнай пярвічнай арганізацыі Людміла Казлоўская. – Спадзяюся, атрымалася прыемна здзівіць нашых працаўнікоў.

izobrajenie_viber_2021-11-22_11-38-04-969.jpg

izobrajenie_viber_2021-11-22_11-38-05-834.jpg

izobrajenie_viber_2021-11-22_11-38-09-039.jpg

Фота з архіва райкама прафсаюза работнікаў АПК.


Текст: