Яшчэ больш узнагарод стала ў выхаванцаў Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў

11:35 / 25.11.2021

З пачаткам новага навучальнага года выхаванцы Астравецкай дзіцячай школы мастацтваў зноў заявілі аб сабе на дыстанцыйных міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах. І вынікі не прымусілі доўга чакаць – юныя зорачкі ўжо могуць пахваліцца шматлікімі Дыпломамі розных ступеней.

Міжнародны конкурс-праект World Art Olympiad (Берн)

Высокую адзнаку за віртуознае выступленне атрымала вучаніца класа фартэпіяна Влада Вайчунас, якая займаецца ў Таццяны Падгайскай – дзяўчынка ўзнагароджана Дыпломам лаўрэата І ступені.

Міжнародны замежны конкурс-фестываль Art Canada Fest (Атава)

Дыплом лаўрэата ІІ ступені за прыгожую арыгінальную работу атрымала падапечная Дзіяны Ендза юная мастачка Валерыя Несцер.

Міжнародны шматжанравы конкурс-фестываль “Вялікая Перамога” (Масква)

Выдатнай ігрой на фартэпіяна адзначыліся вучаніцы Алены Раткевіч, піяністкі Ксенія Змітровіч і Сафія Швец – абедзьве ўзнагароджаны Дыпломам лаўрэата І ступені.

Штогадовая нацыянальная прэмія ў галіне выканаўчага майстэрства EURASIA-2021 (Санкт-Пецярбург)

Дыплом лаўрэата ІІ ступені атрымала Сафія Саўко, якая займаецца на фартэпіяна ў Таццяны Падгайскай.

Міжнародны конкурс-фестываль выканаўчага мастацтва “Традыцыі нацыі” (Масква)

І зноў прыемнае ўражанне ў журы выклікалі астравецкія інструменталісткі. Сафія Швец, Васіліна Васіленка і Ксенія Змітровіч (настаўнік Алена Раткевіч) узнагароджаны Дыпломамі лаўрэата ІІ ступені.

Міжнародны конкурс-фестываль “Дзіцячыя забавы” (Масква)

Адразу дзве высокія ўзнагароды – Дыпломы лаўрэата І ступені, атрымала Яўгенія Краўчанка. Дзяўчынка прадэманстравала цудоўны вакал, якім яна займаецца ў Ірыны Бордак, а таксама выдатна сыграла на фартэпіяна (настаўнік Марына Радкевіч).

Дыпломам лаўрэата І ступені таксама адзначана піяністка Ксенія Змітровіч, вучаніца Алены Раткевіч.

Не засталіся без узнагарод і юныя мастакі, падапечныя Дзіяны Ендза. Антон Скерла, Сафія Ендза і Анастасія Ёдзік заваявалі Дыпломы лаўрэта І ступені.

Міжнародны конкурс-фестываль выканаўчых мастацтваў “Пунсовыя ветразі” (Санкт-Пецярбург)

Дыпломам лаўрэата ІІ ступені ўзнагароджана вучаніца мастацкага аддзялення Анастасія Ёдзік (настаўнік Дзіяна Ендза).

Міжнародны праект “Щелкунчик” (Санкт-Пецярбург)

Высока адзначана творчасць юных мастакоў Анастасіі Ёдзік і Сафіі Ендза – яны атрымалі Дыпломы лаўрэата ІІ ступені.

Міжнародная прэмія ў галіне мастацтва “Залатая ліра” (Масква)

Чарговую вышыню скарыла піяністка Ангеліна Касюхна (настаўнік Вікторыя Ткачук), якая “ўзяла” Дыплом лаўрэата ІІ ступені.

Міжнародны конкурс-фестываль мастацтва “Рэвалюцыя мастацтва” (Санкт-Пецярбург)

Пераможцамі сталі настаўнік і вучань мастацкага аддзялення Дзіяна Ендза і Антон Скерла.

Міжнародны конкурс-фестываль выканаўчага мастацтва “Фарбы восені” (Санкт-Пецярбург)

Добрымі вынікамі адзначыліся падапечныя Алены Раткевіч: Агнеса Тумаш узнагароджана Дыпломам лаўрэата І ступені, а Ніка Кузняцова, Сафія Крэсла і Мілана Лыудзіна – ІІ ступені.

Міжнародны конкурс-фестываль “Тыдзень мастацтва” (Санкт-Пецярбург)

За прыгожа адлюстраваныя вобразы і дакладную тэхніку ўзнагароджаны юныя мастакі, якія займаюцца ў Дзіны Ендза. Антон Скерла, Максім Балтруковіч, Сафія Ендза атрымалі Дыпломы лаўрэата ІІ ступені, Ягор Вішнеўскі – ІІІ ступені.

Не застаўся незаўважаным і талент астравецкіх цымбалістаў. Эдвард Стурліс (настаўнік Алена Капылова) адзначаны Дыпломам лаўрэата І ступені, а Віялета Хвасценка (настаўнік Людміла Столяр) – ІІ ступені.

Міжнародны конкурс-фестываль “Ты супер” (Масква)

За суперскую ігру на фартэпіяна Дыпломамі лаўрэата ІІ ступені ўзнагароджаны Дар’я Канстантовіч (настаўнік Вікторыя Ткачук) і Ніка Кузняцова (настаўнік Алена Раткевіч).

Міжнародны конкурс “Пакаленне творчасці” (Екацярынбург)

Дыплом лаўрэата І ступені заваявала юная піяністка Багдана-Паўліна Юркойць з Варнянскага філіяла, якая займаецца ў Вікторыі Сямашка.

Міжнародны конкурс-фестываль “Лістапад талентаў” (Масква)

Канешне ж, не абышоўся без астраўчан. Вучаніца Таццяны Ярмак з Міхалішкаўскага філіяла Ангеліна Яновіч цудоўна сыграла твор на фартэпіяна і атрымала Дыплом лаўрэата І ступені, а яе цёзка з Астраўца – Ангеліна Касюхна, якая займаецца ў Вікторыі Ткачук, – ІІ ступені.

Міжнародны фестываль-конкурс творчасці “Піраміда зорак” (Мінск)

Дыплом лаўрэата І ступені заваявала падапечная Дзіяны Ендза Валерыя Несцер, а ІІ ступені – Аляксандра Крыловіч з Варнянскага філіяла (настаўнік Валянціна Субаткевіч).

Міжнародны конкурс мастацтва “Крыштальны васілёк” (Мінск)

Сакавітым звонкім голасам і харызмай уразіла журы вучаніца Святланы Шаблінскай Альбіна Тымрук – яна была адзначана Дыпломам лаўрэата І ступені ў намінацыі “Народныя спевы”.

Рэспубліканскі конкурс-фестываль RoskvitBY (Магілёў)

Дыпломам лаўрэата ІІІ ступені адзначаны работы вучаніцы мастацкага аддзялення Валерыі Несцер (настаўнік Дзіяна Ендза).

Віншуем вучняў і іх настаўнікаў з новымі дасягненнямі.

Антон Скерла 8 гадоў.jpg

Антон Скерла, 8 гадоў

Валерыя Несцер 8 гадоў.jpg

Валерыя Несцер, 8 гадоў

Майстар-клас па выцінанцы.jpg

Майстар-клас па выцінанцы

Максім Балтруковіч 7 гадоў.jpg

Максім Балтруковіч, 7 гадоў

Малюнак Анастасіі Ёдзік.jpg

Малюнак Анастасіі Ёдзік

Работа Анастасіі Ёдзік 10 гадоў.jpg

Работа Анастасіі Ёдзік, 10 гадоў

Работа Антона Скерла.jpg

Работа Антона Скерла

Работа Валерыі Несцер.jpg

Работа Валерыі Несцер

Работа Валерыі Несцер-2.jpg

Работа Валерыі Несцер

Работа Максіма Балтруковіча.jpg

Работа Максіма Балтруковіча

Работа Максіма Балтруковіча-2.jpg

Работа Максіма Балтруковіча

Фота Вікторыі ВАРАНОВІЧ.

Текст: