Поздравление с Днем работников сельского хозяйства и перерабатывающей промышленности агропромышленного комплекса
09:41 / 20.11.2021
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці!
Праца селяніна заўсёды была нялёгкай, таму і адносіліся да яе з асаблівай павагай і пашанай. Прыродная мудрасць, руплівая праца, стойкасць, цярпенне і, галоўнае, працавітасць – гэта тыя рысы, якія вызначаюць вяскоўцаў.
Дзякуй вам за любоў да зямлі, адданасць справе, сялянскую мудрасць і працавітыя рукі.Прыміце шчырыя пажаданні дастатку ў вашых дамах, шчасця і дабрабыту вам, вашым сем’ям і словы глыбокай удзячнасці за працу.
Здароўя, невычарпальнага натхнення і поспехаў.
Упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання Астравецкага райвыканкама.
Астравецкі райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.