Новыя кнігі чакаюць астраўчан у бібліятэцы

16:40 / 03.11.2021

Фонд Астравецкай раённай бібліятэкі папоўніўся новымі выданнямі.

Дэтэктывы, фэнтэзі, раманы чакаюць сваіх чытачоў. Каляровая вокладка прыцягвае вока, заварожваюць шоргат навюткай паперы і дзіўны пах друкарскай фарбы.

Бібліятэчны фонд папоўніўся кнігамі Дар’і Данцовай, Алега Роя, Таццяны Усцінавай, Сцівена Кінга, Данілы Карэцкага, Аляксандра Бушкова і іншых аўтараў.

У раённай бібліятэцы вы з карысцю правядзеце вольны час і атрымаеце асалоду ад чытання. Заходзьце за навінкамі!

1.jpg

2.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.

Текст: Главный администратор