Варнянскі сельвыканкам добраўпарадкаваў вясковыя могілкі

11:28 / 27.10.2021
На задушкі мы ўспамінаем родных і блізкіх, якіх больш няма побач з намі. Напярэдадні Дня памяці намаганнямі Варнянскага сельвыканкама зроблена шмат работ па добраўпарадкаванні вясковых могілак у розных населеных пунктах. 

– Зрабілі 7 пляцовак для збору смецця з бета­ніраваным пакрыццём і металічнай агароджай на могільніках у вёсках Бадзівалы, Нідзяны, Грышкойці, Хралы, Лынкішкі, Слабодка і Шульнікі. З Астравецкай жыллёва-камунальнай гаспадаркай заключаны дагавор на яго вываз, – расказаў старшыня Варнянскага сельвыканкама Аляксандр Вярбовіч. – Нядаўна пафарбавалі агароджу на варнянскіх могілках – агулам каля 640 метраў і падсыпалі гравійную дарогу ў Быстрыцы ад касцёла да могільніка. 

Але гэта не ўсе справы, якія можна запісаць на рахунак сельскага Савета. Вялікі непакой у многіх жыхароў выклікаюць аварыйныя дрэвы, якія могуць зваліцца і пашкодзіць помнікі на магілах. Некалькі небяспечных дрэў спілаваны ў Варнянах і Грышкойцях, на чарзе – могільнік у Карвэлях.

…У гэтыя святыя памінальныя дні ніхто не павінен быць забыты. Верыцца, што людзі, прыбіраючы месца пахавання сваякоў, падграбуць лісце і на закінутай суседскай магіле. 

Текст: