Як атрымаць прыбытак з “рукава”, ведаюць у КСУП “Гервяты”

15:42 / 21.10.2021
Другі год запар у КСУП «Гервяты» нарыхтоўваюць кармы не зусім традыцыйным спосабам: кансервуюць плюшчаную кукурузу і закладваюць яе ў «рукавы». Дарэчы сказаць, гэта адзіная гаспадарка ў раёне, якая выкарыстоўвае такую эфектыўную і эканомную тэхналогію. 

Наш карэспандэнт наведаў гервяцкае сельска­гаспа­дарчае прадпрыемства, каб адсачыць, які шлях робіць зерне кукурузы з поля да комплексу, і даведацца пра перавагі корму са спецыяльнага рукава.

КСУП «Гервяты» спецыя­лізуец­ца на вытворчасці ялавічыны. Больш таго, гэта адзіная на Астравеччыне гас­па­дарка, дзе ёсць комплекс па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы. Каб зімой на­­карміць больш за 10 тысяч галоў, у тым ліку і малочных кароў, гервятцам трэба нарыхтаваць больш за 22 тысячы тон кармавых адзінак. Зазначу, што на ўмоўную галаву, яны ўжо назапасілі амаль 27 цэнтнераў кармавых адзінак (+0,2 да аналагічнага перыяду мінулага года). Дарэчы сказаць, план па нарыхтоўцы сенажу аграрыі КСУП «Гервяты» перавыканалі на 7% і заклалі ў тэхналагіч­ныя ёмістасці для захоўвання кармоў звыш 36 400 тон зялёнай масы.  Ужо з упэў­ненасцю можна казаць, што «гервятцы» з кармамі. У гаспадарцы працягваецца нарыхтоўка сіласу і закладка плюшчанага зер­ня куку­рузы ў так званыя ру­­кавы. 

2.jpg

– Пад каралеву палёў сёлета адвялі каля 1 400 гектараў на сілас і 180 гектараў на зерне, – расказаў галоўны аграном КСУП «Гервяты» Аляксандр Кавалька. – У гэтым годзе кукуруза значна лепш урадзіла, чым летась. І надвор’е спрыяла, і да выбару насеннага матэрыялу падышлі адказна: спыніліся на гібрыдах першага пакалення «карынт» і «карданэ». 

У праўдзівасці слоў галоў­нага тэхнолага гервяцкіх па­лёў упэўнілася ўвачавідкі. Куку­руза апраўдала сваю мянушку: вымахала пад 3 метры і зверху ўніз ганарліва паглядае на чалавека, як сапраўд­ная каралева. Непадалёк ад вёскі Сакалойці на зерне яе ўбіраў адзін з вопытных механізатараў Іосіф Масевіч – неаднаразовы пераможца жніў­ных спаборніцтваў. З лета да позняй восені мужчына працуе на камбайне «Лексіён»: спачатку ўбірае збожжа, потым – кукурузу. 

5.jpg

– Каб убраць гэтую культуру, для камбайна патрэбна спецыяль­ная жатка. Яе даўжыня складае 5,6 метраў, – уводзіць мяне ў курс спраў механізатар. – За дзень зжынаю каля 10 гектараў і намалочваю каля 120 тон зерня. А больш і не трэба – гэтага цалкам хапае для дзённай закладкі плюшчанай кукурузы ў рукавы. 

У дзень майго прыезду машыны адвозілі жоўтае зерне з поля на малочна-таварны комплекс «Рымдзюны». Закладка спецыяльных рукавоў абываецца з дапамогай агрэгата для плюшчэння фінскай вытворчасці Murska. Па меры неабходнасці пагрузчык засыпае зерне ў магутны вальцавы млын  для сплюшчвання. Не­аспрэчны плюс гэтай машыны ў тым, што адначасова з «прэсаваннем» кукурузы можна выкарыстоўваць кансерванты. З дапамогай утвараемага ціску поліэтыленавы рукаў напаў­­няецца расціснутымі куку­рузнымі зярнятамі. 

– Гэта тэхналогія дазваляе ўбіраць кукурузу ў больш ран­нія тэрміны, калі колькасць спажыўных рэчываў мак­сі­мальная, – патлумачыў Аляк­сандр Кавалька. – Цяпер у зерня вільготнасць каля 40%, а класці яго на захоўванне можна з вільготнасцю ў 12-14%. Зразумела, што яго давя­дзенне да патрэбнай кандыцыі вельмі энергазатратнае. Вялікі плюс новага метаду нарыхтоўкі кармоў у тым, што зерне можна сіласаваць прама з поля.

Выкарыстанне рукавоў – эканамічны і просты метад апрацоўкі і захоўвання зерня. Прастата абумоўлена тым, што здробненую кукурузу не трэба трамбаваць, больш таго, пагрузку зерня ў любы момант можна спыніць, а пазней працягнуць. Таксама не ўзнікае патрэбы ў спецыяль­ных сховішчах. Больш таго, памер рукава можна вар’іраваць у залежнасці ад колькасці зерня. 

За работай плюшчылкі пільна сочыць Алег Юркойць, які кант­ралюе падачу кансерванта і ўзровень ціску ў сістэме.

1.jpg

– Полімерны рукаў паступова напаўняецца кукурузнай масай. Яго даўжыня ў сярэднім складае каля 60 метраў, дыяметр – 2 метры. Сіласуецца кукуруза каля трох тыдняў, – патлумачыў мужчына.

У планах гервятцаў закласці 10  рукавоў на тэрыторыі малочна-таварных комплексаў «Рым­дзюны», «Дайлідкі» і комплексу па дарошчванні і ўтрыманні буйной рагатай жывёлы ў Гервятах. 

Да слова, спецыялісты жы­вёла­гадоўчай галіны сцвярджаюць, што вільготнае плюшчанае зерне кукурузы ў большай ступені адпавядае фізіялогіі жывёлы, асабліва буйной рагатай, у адрозненне ад сухога. Прыгатаваны такім спосабам корм перакрывае надахоп энергіі і павышае прадукцыйнасць рагуль.

Паказальна, што многія беларускія гаспадаркі, якія ўка­ранілі падобную тэхналогію, адзначаюць не толькі павышэнне прадукцыйнасці жывёлы, але і станоўчы эканамічны эфект за кошт значнай эканоміі сродкаў на сушцы і дапрацоўцы зерня. Верыцца, што і ў КСУП «Гервяты» рукавы для захоўвання сплюшчанай масы стануць «каралеўскімі».

7.jpg
6.jpg4.jpg
3.jpg

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Алёна Ганулич