Прафсаюз работнікаў АПК павіншаваў шматдзетных маці

15:05 / 14.10.2021
657

Жанчына ўнікальная па сваёй сутнасці: яна не толькі любячая маці і жонка, але і добрая працаўніца – такіх прыкладаў ў сельскагаспадарчай галіне хоць адбаўляй. У Дзень маці прафсаюз работнікаў аграпрамысловага комплексу павіншаваў шматдзетных жанчын, якія нарадзілі і выхавалі шасцёра дзяцей.

IMG_1563.jpg

Віншаванне прымае Тамара Камчыцкая з КСУП “Гудагай”


На месцах да старшыні райкама работнікаў АПК Юрыя Адулы і галоўнага бухгалтара Марыі Станкевіч далучыліся лідары прафсаюзных пярвічак гаспадарак.

– Маці – самы дарагі чалавек у свеце. Вы сапраўдныя гераіні: нарадзілі і далі пуцёўку ў свет не аднаму дзіцяці. Нізкі вам за гэта паклон, – віншуючы жанчын, сказаў Юрый Аляксандравіч. – Няхай вам пастаянна ярка свеціць сонца, у доме пануюць узаемаразуменне і згода, вы і вашы блізкія заўсёды будзеце здаровымі.

Віншаванні прафсаюзны лідар падмацаваў падарункавымі сертыфікатамі і кветкамі.

IMG_1556.jpg

Старшыня прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Гудагай” Ганна Налівайка і галоўны бухгалтар прафсаюза работнікаў АПК Марыя Станкевіч – тройчы мамы


Аксана і Віктар Трыбоцкія выхоўваюць шасцёра дзяцей: Валерыя, Ілону, Алісу, Аляксея, Эмілію і Андрэя. Жанчына працуе аператарам машыннага даення на малочна-таварным комплексе “Падольцы” .

IMG_1539.jpg

Аксана Трыбоцкая з РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі”


– Я не думала, што ў мяне будзе такая вялікая сям’я, – прызнаецца Аксана. – Мама нас траіх, лічы, адна гадавала – бацькі рана не стала. Таму з 14-ці гадоў я пайшла працаваць, але ні аб чым не шкадую. Дзеці – мае галоўныя памочнікі і мая радасць.

На жаль, шматдзетную маці з КСУП “Варняны” Алесю Бразевіч павіншаваць у гэты святочны дзень не атрымалася – жанчына знаходзіцца на самаізаляцыі. Але сваякі шматдзетнай маці паабяцалі ёй перадаць кветкі і падарунак.

Адразу два аператары машыннага даення КСУП “Гудагай” у Дзень маці прымалі віншаванні. Даярка малочна-таварнага комплексу “Малі” Тамара Камчыцкая – маці Анатоля, Ганны, Мікалая, Аляксандра і двайнят Аляксея і Паўла. А Таццяна Вайдак, якая працуе на малочна-таварным комплексе “Германішкі”, таксама нарадзіла і выхавала шасцярых сыноў і дачок і дачакалася ўнукаў – іх у жанчыны ўжо чатыры.

IMG_1582.jpg

Таццяна Вайдак з КСУП “Гудагай”

Гледзячы на малажавую, прыгожую і дагледжаную Таццяну Урбановіч, якая працуе сакратаром прыёмнай КСУП “Гервяты”, складана паверыць, што яна ўжо бабуля і яе старэйшай дачцэ 28 гадоў.

IMG_1548.jpg

Таццяна Урбановіч з КСУП “Гервяты”

– У бацькоў я адна, а мне выпала шчасце быць шматдзетнай маці, – расказала пра сябе жанчына. – Дзеці заўсёды дапамагалі мне і дома прыбіраць, і гатаваць – мы ўсё рабілі разам. У гэтым, напэўна, і крыецца галоўны сакрэт выхавання дзяцей.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алена Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений