Часткова перакрыта вуліца Кастрычніцкая ў Астраўцы

08:47 / 15.10.2021

IMG_1009.jpg

Перакрыта для руху частка вуліцы ад скрыжавання з вуліцай Аэрадромнай – спачатку да вуліцы Фізкультурнай, затым да завулка Кастрычніцкага.

Рухаючыся з цэнтра горада ў другі мікрараён, улічвайце схемы аб’езду.

ЦІКАВА ВЕДАЦЬ

Згодна з праектам рэканструкцыі, па Кастрычніцкай пракладуць новыя водаправодныя, каналізацыйныя, газавыя сеткі, сувязь, ліўнёўкі. З’явяцца прыпынкі грамадскага транспарту. Упрыгожаць вуліцу некалькі тыпаў асвятляльных прыбораў, кветнікі і дэкаратыўныя дрэвы.

Старое дарожнае пакрыццё будзе заменена на новае асфальтабетоннае.

Праектам прадугледжана таксама рэканструкцыя шлюза на рацэ Лошы.

ЛІЧБЫ

Даўжыня рэканструіруемай вуліцы – 851 метр;

агульная шырыня праезджай часткі складзе 9 метраў;

тратуары зоймуць 2,25 метра, веладарожкі – 2,5 метра.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст:
Фото: Ольга Хотянович