У бібліятэках раёна адзначылі Дзень пажылых людзей

16:00 / 05.10.2021

У бібліятэках Астравеччыны прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня пажылых людзей.

У Міхалішках у святочны дзень бібліятэкар і юныя чытачы наведалі пажылых людзей і падарылі ім кветкі. А тыя аматары кніг, якія прыйшлі1 кастрычніка ў бібліятэку, трапілі на гарбату. Цёплыя ўспаміны, душэўныя песні, абмеркаванне літаратуры – усё гэта мела месца за агульным сталом.

Таксама ў бібліятэцы арганізавалі майстар-клас «Паштоўка для бабулі» для маленькіх чытачоў.

Гудагайская бібліятэка запрасіла жыхароў сталага ўзросту на свята мудрасці. Тут спявалі, чыталі вершы, успаміналі былое. Сяброўская атмасфера дапамагла адпачыць і адчуць сябе маладымі.

У Астравецкай раённай бібліятэцы прайшоў час адпачынку. Супрацоўнікі павіншавалі са святам чытачоў, падзякавалі ім за мудрасць, плённую працу і ўручылі паштоўкі. Акрамя таго, бібліятэка падрыхтавала дабрачынную акцыю «Маршрут добрых спраў», падчас якой бібліятэкары і маленькія наведвальнікі прынеслі кнігі некаторым актыўным чытачам Астраўца.

3.jpg

4.jpg

1.jpg

2.jpg

5.jpg

Вольга ЗАЯНЧКОЎСКАЯ, Астравецкая раённая бібліятэка.