Гулялі ў шашкі, кідалі дроцікі і плавалі навыперадкі

11:37 / 05.10.2021
203
Штогод напярэдадні Дня пажылых людзей у Астраўцы праходзяць спаборніцтвы сярод мужчын і жанчын сталага ўзросту. І кожны раз яны не перастаюць здзіўляць няўрымслівасцю, энергічнасцю і невычарпальным аптымізмам. За імі прыемна назіраць і на іх хочацца раўняцца.  

У гэтым годзе прадэманстраваць добрую фізічную форму ў САК «Імпульс» прыйшлі наведвальнікі аддзялення Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, спартыўнага гуртка «Актыўнае даўгалецце», актывісты раённага савета ветэранаў – словам, усе, хто не можа доўга ўседзець дома і любіць актыўны лад жыцця. 

3.jpg

Дарэчы, на спартакіядзе трэба было не толькі хуткасць і спрыт паказаць, але і шэрым рэчывам паварушыць – першым выпрабаваннем былі шашкі. За чорна-белае поле перамоў прысела некалькі пар сапернікаў. Назіраць за гульнёй было цікава: адны, доўга не раздумваючы, «аддавалі»  шашкі, каб хутчэй  прабіцца ў дамкі, іншыя, наадварот, старанна прыкідвалі, куды пайсці, каб не панесці страты. У выніку першыя партыі вызначылі мацнейшых, а наступныя – прызёраў і пераможцаў. Сярод жанчын 1-е месца заняла Алена Фяткевіч, 2-е – Ганна Урбановіч, 3-е – Тэрэса Коўшык. Паколькі мужчын было толькі двое – Віктар Ярмак і Віктар Бобер – вырашалі месцы паміж імі не дзяліць, а адзначыць абоіх граматамі за ўдзел. 

Паспрабаваць удачу ў дартсе жадаючых аказалася больш. Былі сярод іх нават тыя, хто ніколі не кідаў дроцікаў, а паспытаўшы, адчуў спартыўны азарт. Аднак найлепшы вынік у гэтым спаборніцтве прадэманст­равала Ларыса Магельніцкая, 2-е месца заняла Тэрэса Коўшык, 3-е – Ганна Урбановіч. 

Па-за залікам дэманстраваў сваю трапнасць Віктар Бобер. 

Апошнім выпрабаваннем стала плаванне, якое смела можна назваць адным з самых відовішчных спаборніцтваў. Удзельніцы заплыву ператва­рыліся ў імклівых і грацыёзных русалак, якія з лёгкасцю пераадолелі вызначаную дыстанцыю. Хутчэй за ўсіх гэта атрымалася ў Алены Фяткевіч, на 2-м месцы аказалася Ірына Тварагаль, 3-е заняла Наталля Локцева.

Зноў-такі адзіным удзельнікам сярод мужчын быў Віктар Бобер.

Пераможцы і прызёры спа­бор­ніцтваў узнагароджаны дып­ломамі і медалямі Астравец­кага ФСК і падарункамі савета ветэранаў і ТЦСАН. Але ніхто не застаўся без увагі – усе ўдзельнікі спартакіяды атры­малі ад арганізатараў сувеніры.

2.jpg
1.jpg
6.jpg
4.jpg
5.jpg

Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber  https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений