“Астравецкая праўда” ўзнагароджана дыпломам Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей
08:26 / 05.10.2021
На рэспубліканскім семінары для сродкаў масавай інфармацыі, які праходзіў у Мінску, падвялі вынікі штогадовага спаборніцтва на лепшае асвятленне пытанняў міжнацыянальных і міжканфесіянальных адносін, міжкультурнага дыялогу ў Рэспубліцы Беларусь і супрацоўніцтва з суайчыннікамі за мяжой.
Сярод узнагароджаных сродкаў масавай інфармацыі была і астравецкая «раёнка», якая атрымала Дыплом Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь і падарунак за высокапрафесійнае асвятленне тэм.
