Віншаванні прымалі вязні фашысцкіх канцлагераў

14:33 / 01.10.2021
392

У першы дзень кастрычніка ў госці да вязняў фашысцкіх канцлагераў завіталі прадстаўнікі раённай маладзёжнай арганізацыі і Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва і павіншавалі са святам залатога ўзросту.

IMG_0902.JPG

– Мы віншуем вас з Днём мудрасці, бо вам ёсць што расказаць і чым падзяліцца з нашчадкамі, схіляем галовы перад вашай мужнасцю і трагічнымі падзеямі, што давялося перажыць і ганарымся, што маем магчымасць выказаць вам павагу і пашану. Моцнага вам здароўя, добрага настрою і доўгіх-доўгіх гадоў жыцця, – з такімі пажаданнямі да вязняў звярнуліся першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец і загадчык аддзела сацыяльнай дапамогі на даму ТЦСАН Вольга Альфер і ўручылі падарункі.

IMG_0907.JPG

IMG_0926.JPG

IMG_0949.JPG

Адрасаты гэтых слоў – Ніна Іларыёлаўна Мілідовіч, Соф’я Цярэнцьеўна Палуян, Еўдакія Рыгораўна Сігалёва, Ніна Адамаўна Маргуж, Галіна Мікітаўна Петрык (Таццяна Нікіфараўна Волкава, на жаль, трапіла ў бальніцу і яе павіншаваць не атрымалася) – сціпла і радасна ўсміхаліся ў адказ, дзякавалі за ўвагу і памяць, і жадалі самага галоўнага – міра і згоды на зямлі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений