Лепшыя працаўнікі сельскай гаспадаркі атрымалі ўзнагароды і падзяку

07:04 / 26.09.2021

IMG_0145.JPG

Самым урачыстым момантам свята стала цырымонія ўзнагароджвання лепшых хлебаробаў Гродзенскай вобласці.

З прывітаннем і падзякай за добрасумленную працу да аграрыяў звярнуўся губернатар Гродзенскай вобласці Уладзімір Каранік:

– Сёння ў гісторыі горада-спутніка Скідзель была ўпісана яшчэ адна яркая старонка, звязаная са святкаваннем абласнога фестываля-кірмаша “Дажынкі-2021”. Гэта добрая традыцыя, калі можна падвесці вынікі жніва, адзначыць лепшых аграрыяў і сказаць “дзякуй” усім работнікам, якія сваёй працай забяспечваюць харчовую бяспеку краіны. Хлебаробы Гродзеншчыны карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам у нашай рэспубліцы, бо дэманструюць стабільна высокія вынікі. Хачу адзначыць шаноўных ветэранаў працы, што стаялі ў вытокаў гэтых перамог, і падзякаваць ім за той трывалы фундамент, які быў закладзены для сельскай гаспадаркі нашай вобласці. І канешне ж, іх сучасных пераемнікаў, якія ў вельмі няпростым 2021 годзе справіліся з усімі цяжкасцямі і дасягнулі пастаўленых задач.

IMG_0101.JPG

IMG_0081.JPG

IMG_0087.JPG

Падчас урачыстай цырымоніі былі адзначаны і працаўнікі сельскагаспадарчай галіны Астравецкага раёна. Намеснік дырэктара па вытворчасці КСУП “Гудагай” Андрэй Вінча ўзнагароджаны Ганаровай граматай Гродзенскага выканаўчага камітэта. Вадзіцель аўтамабіля РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Уладзімір Марцінкевіч атрымаў Падзячны ліст Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання. Старшы камбайнер КСУП “Гудагай” Уладзімір Шаблавінскі адзначаны за перамогу ў абласных спаборніцтвах за дасягненне высокіх паказчыкаў ва ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод моладзевых экіпажаў. Ад Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу трактарыст-машыніст КСУП “Гудагай” Віталь Мілэйша атрымаў Ганаровую грамату, а старшы камбайнер РУП “Астравецкі саўгас “Падольскі” Іосіф Станіслававіч Жэгарыс, які з 16 гадоў удзельнічаў у 39 уборачных кампаніях!, – сертыфікат на пакупку бытавой тэхнікі. А дырэктар КСУП “Гервяты” Ігар Жданаў стаў лаўрэатам штогадовага конкурсу сельскагаспадарчай арганізацыі Гродзенскага абласнога аграпрамысловага саюза “Лепшы кіраўнік” у намінацыі “Кіраўнікі са стажам працы ад аднаго да пяці гадоў”.

IMG_0099.JPG

IMG_0117.JPG

IMG_0129.JPG

IMG_0136.JPG

IMG_0156.JPG

IMG_0169.JPG

IMG_0104.JPG

IMG_0160.JPG

Працягнулася свята выступленнем артыстаў і творчых калектываў Гродзенскай вобласці.

Іосіф Жэгарыс:

IMG_0154.JPG

– На абласныя “Дажынкі” трапіў упершыню. Канешне, цікава было і другіх паглядзець, і сябе паказаць. (Усміхаецца) Прыемна, што мая праца была адзначана на такім высокім узроўні, значыць, чагосьці яшчэ варты. Дарэчы, первае маё жніво было ў Казахстане – пасля заканчэння вучылішча ў Камарове нас адправілі туды на 3 месяцы набірацца першага вопыту. Пасля вярнуўся на Астравеччыну – вось так і працую. Што галоўнае ў працы? Ды напэўна, любіць сваю справу і зямельку-маці.

Текст:
Фото: Марина Мацкевич