У Астравец едзе “Вар’ятка”

16:13 / 24.09.2021

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі 7 кастрычніка ў 19.00 на сцэне шматфункцыянальнага культурнага комплексу пакажа адзін з лепшых сваіх спектакляў – трагіфарс “Вар’ятка”.

…Яна – старэючая адзінокая жанчына, якая не знайшла шчасця ў асабістым жыцці, блізкая да адчаю, бо гады праходзяць, а яна адна. Хоць бы хто, родны, блізкі, дарагі, быў побач!

Ён – самаўпэўнены і самаўлюбёны хлышч, які не ведае слова “не”, прывык не заўважаць навакольных, не бачыць у чалавеку асобу, можа любую прыгажуню спакусіць за 15 хвілін.

Паміж імі няма нічога агульнага. Але менавіта да яго яна прыходзіць з просьбай. Невялікая паслуга – так, дробязь… Яна заплаціць…

Яна вар’ятка? Ён нягоднік?

Не спяшайцеся рабіць высновы – магчыма, яны зменяцца, калі вы паглядзіце спектакль.

Бо ўсе мы хоць аднойчы ў жыцці былі вар’ятамі… Ці нягоднікамі… І ніхто не ведае, што хаваецца за нашай паўсядзённай маскай. Якую хоць аднойчы хочацца (трэба?!) скінуць кожнаму.

Калі вы прыхільнік сур’ёзнай драматургіі, гэты спектакль вас не расчаруе.

779.jpg

777.jpg

778.jpg

Текст: Нина Рыбик