Ветэраны сябруюць з культурай

11:06 / 26.09.2021
470
Выязное пашыранае пасяджэнне прэзідыума раённага савета ветэранаў прайшло ў канферэнц-зале многафункцыянальнага комплексу. Парадак дня  – аб сумеснай рабоце раённага  ветэранскага аб'яднання  і  ўстаноў культуры па арганізацыі вольнага часу  людзей сярэбранага ўзросту  – аб'явіла яго старшыня Ірына Шляхтун. Змястоўную інфармацыю падрыхтавалі і агучылі прысутным загадчык сектара культуры райвыканкама Вольга Баяровіч і старшыня пастаяннай камісіі  па культуры савета ветэранаў Данута Блашкевіч. Аб дзейнасці прэзідыума  расказала адказны сакратар савета ветэранаў Святлана Чарняўская.

Практычна ніводная  грамадска-патрыятычная акцыя  ў раёне  не праходзіць без удзелу ветэранаў. У цэнт­ры ўвагі – былыя  малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў Таццяна Нікіфараўна Волкава, Ніна Адамаўна Маргуж, Ніна Іларыёнаўна Мілідовіч, Галіна Мікітаўна Петрык, Соф'я Цярэнцьеўна Палуян, Еўдакія Рыгораўна Сігалёва, удзельніца Вялікай Айчыннай вайны Валянціна Цітаўна Ярохіна.  Ім першым – віншаванні са святамі Перамогі і вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, шчырыя вітанні з памятнымі сямейнымі і асабістымі датамі,  кветкі і песні ў падарунак. Заслужылі сваім сумленным жыццём і працай.

Сёлета споўнілася 80 гадоў з дня гібелі першага старшыні Жукойненскага сельсавета Канстанціна Аляксандравіча Гімбіцкага, люта замучанага фашыстамі. Дваццатага чэрвеня адбыўся мітынг памяці,  падрыхтаваны  раённым саветам ветэранаў  начале з Ірынай Шляхтун і пярвічнай арганізацыяй КСУП «Міхалішкі» і яе лідарам  Генрыхам Часнойцем.

1.jpg

У большасці сваёй людзі сталага ўзросту не жадаюць зачыняцца ў сценах дамоў і кватэр,  «выпадаць» з актыўнага жыцця. Іх многае цікавіць, ім хочацца рэалізаваць сябе ў захапленнях, творчасці, захаваць добрую фізічную форму. Таму нашы ветэраны – захопленыя гледачы на канцэртах і іншых культурных мерапрыемствах,  актыўныя чытачы ў бібліятэках, заўзятыя наведвальнікі спартыўных залаў і басейнаў. Яны аб'ядноўваюцца па інтарэсах, каб разам тварыць, абмяркоўваць цікавыя тэмы.  Так, дзейнічае больш за 15 гадоў клуб «Актыўнае даўгалецце». Ён не проста знайшоў гасцінны прытулак у чытальнай зале  раённай бібліятэкі, але і арганізуе сумесныя запамінальныя імпрэзы. А  ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва дзейнічаюць і ўжо паспяхова паказалі сябе на сцэне вакальны калектыў «Аксаміткі» і танцавальны «Чаромушкі». Адноўлены паказ п'есы пісьменніка і драматурга, былога рэдактара  газеты «Астравецкая праўда» Ніны Рыбік, якая была вельмі прыхільна прынята гледачамі.
У фізкультурна-азда­раў­лен­чым комплексе «Імпульс»  ветэ­ран педагагічнай працы Валерый Блахін  стварыў спартыўную групу для людзей сярэбранага ўзросту. Заняткі праводзяцца двойчы на ты­дзень і жадаючых умацаваць свае сілы збіраецца даволі шмат. Напрыканцы ліпеня каманда астраўчан-ветэранаў прыняла ўдзел у абласным конкурсе МНС «Мудрасць, вопыт, бяспека» і заняла 2-е месца. А яшчэ ў актыве нашых маладых душой пенсіянераў – спаборніцтвы рыбаловаў-аматараў на «Дзень рыбака» ў Кямелішках, пазнавальныя экскурсіі ў Гальшанскі замак і на радзіму кампазітара Міхаіла-

Клеафаса Агінскага ў Залессе, а таксама любімыя вяскоўцамі святы іх паселішчаў. 
 
Пярвічныя ветэранскія арганізацыі ў аграгарадках таксама не застаюцца ў баку.  Пры большасці вясковых клубаў  створаны розныя аматарскія аб'яднанні людзей  сярэбранага ўзросту, і на іх ліку нямала добрых спраў. Наладзіўшы цесныя стасункі, вывучыўшы назапашаны вопыт, можна і трэба зрабіць жыццё пажылых людзей  паўнакроўным, цікавым – гэтая думка была лейтматывам размовы на пасяджэнні.

Прыемнымі момантамі сталі знаёмства з экспазіцыяй  гісторыка-этнаграфічнага музея, які пакуль задзейнічаны для мастацкіх выстаў, і з новымі заламі раённай бібліятэкі. Яе супрацоўнікі прапанавалі гасцям змястоўную літаратурна-музычную кампазіцыю, прысвечаную Дню народнага адзінства, і гарбату з салодкімі пачастункамі. 
2.jpg
3.jpg

Текст: Таисия Семёнова
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений