Астравецкія баксёры заваявалі залаты рынг Гродзеншчыны

10:01 / 21.09.2021
391

Новы навучальны год толькі пачаўся, а юныя астраўчане ўжо скарылі залатую нішу ў вобласці: каманда спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзерву заняла 1-е месца на спартакіядзе Гродзеншчыны па боксе сярод юніёраў 2006-2007 гадоў нараджэння.

І гэта заслуга выхаванцаў трэнера Аляксея Маргужа. Бачна, яны і на летніх канікулах пад кіраўніцтвам свайго гуру не забывалі на трэніроўкі. Вынік відавочны: 8 астраўчан паехалі на спаборніцтвы – 8 медалёў (пры гэтым 6 – залатых!) прывезлі дадому.

Абсалютную перамогу над сапернікамі святкавалі Аляксандр Бордак (вагавая катэгорыя 54 кілаграмы), Цімур Сянкевіч (да 48 кілаграмаў), Раман Аўдзеенка (да 52 кілаграмаў), Максім Лянкевіч (да 57 кілаграмаў), Арсень Мялешка (да 60 кілаграмаў) і Кірыл Рагавенка (да 70 кілаграмаў). Аляксандр Ёдзік (да 57 кілаграмаў) стаў сярэбраным прызёрам, а Ілля Чункевіч (да 60 кілаграмаў) паклаў у сваю скарбонку ўзнагарод бронзавы медаль.

Віншуем юных баксёраў і іх трэнера з перамогай і цудоўным пачаткам спартыўнага сезона. Так трымаць!

1.jpg


Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений