Фотавыстава «Родныя сэрцу куточкі»: астраўчане паказалі любімыя мясціны

12:00 / 17.09.2021
300
У кожнага з нас ёсць самы ўтульны і любімы куточак Ра­дзімы, які грэе сэрца, прыцягвае, з якім звязаны самыя памятныя ўспаміны. У Год народнага адзінства газета «Астравецкая праўда» запрасіла чытачоў далу­чыцца да ўдзелу ў віртуальнай фотавыставе «Родныя сэрцу куточкі». 

Аляксандра Працута:

– Родныя і знаёмыя з самага дзяцінства ку­точ­кі маёй малой ра­дзімы – Аль­хоўкі. 

1.jpg
2.jpg

Анастасія Лаўрэцкая:

– Я вырашыла сфатаграфаваць Мірскі замак, які знаходзіцца ў гарадскім пасёлку Мір, таму што мне падабаецца гісторыя ўвогуле і я хачу даведацца аб гэтым месцы больш.

Брэсцкая крэпасць запала мне ў душу больш за астатнія, якія я бачыла і фатаграфавала. Бабуля за слязьмі ў вачах расказвала мне пра падзеі Вялікай Айчынная вайны. Расповед экскурсавода быў падобны да таго, пра што гаварыла мая бабуля. Мне хочацца, каб і іншыя ведалі і памяталі тых, хто змагаўся за мірнае неба над нашай галавой.

1.jpg
2.jpg

Іван Дзятловіч:

– Далёка не кожны можа ўбачыць і нават не кожны ведае, што ёсць такое прыгожае аўтэнтычнае месца на Астравеччыне – царква старавераў у Стрыпішках. Я ведаю – і вам дэманструю. Глядзіце – і дзівіцеся. 

Увогуле люблю месца каля вадасховішча, асаблівае яно. А царква Святых апосталаў Пят­ра і Паўла нібы адушаўляе яго. Неперадавальна прыгожы востраў за хвіліны да навальніцы, што мне і пашчасціла «падгледзець».

1.jpg
2.jpg
9.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg
8.jpg
10.jpg
11.jpg

Вольга Герасімовіч:

– Вялікая частка майго жыцця звязана са школай у Гудагаі, дзе я вучылася. І цяпер, кожны раз праязджаючы міма, з цеплынёй успамінаю аднакласнікаў, з удзячнасцю і павагай – настаўнікаў. Бачу, як мяняецца школа, як віруе там жыццё, – і сэрца трапечацца ад успамінаў. Цудоўныя школьныя гады…

1.jpg
2.jpg
3.jpg
4.jpg
5.jpg
6.jpg

Андрэй Ваўчок:

– Вырашыў даслаць фота аднаго з тых месцаў на Астравеччыне, дзе прайшла частка майго дзяцінства. 

На фота рака Лоша каля былой в. Бялькішкі. Менавіта ў гэтым месцы пачыналася мая рыбацкая «кар'ера». Тут я лавіў рыбу на сваю першую вуду (яе мне падарыў бацька, і зроблена яна была з бамбука). Памятаю таксама, як плаваў на лодцы па рацэ і захапляўся прыгожымі краявідамі. Даўно гэта было...

1.jpg

Аліна Войтава:

– На першым здымку – прырода, прыгожы куточак Брэсцкай крэпасці. Мне падабаюцца яе прасторы, мясціны і цішыня. 

На другім здымку – адно са знакавых месцаў Хатыні. Ні на адной, нават самай падрабязнай карце вы не знойдзеце сёння гэтай беларускай вёсачкі. Баліць душа, калі разумееш, што тут загінулі нявінныя людзі. Ідзе час, але не забываюцца цяжкія ваенныя гады і героі.

2.jpg
1.jpg

Фота даслала Анастасія Кілкоўская

1.jpg
2.jpg
3.jpg

Текст: Администратор сайта
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений