Жанчыны Астравеччыны за адзінства дабрыні і спагады

16:14 / 16.09.2021
295

Нераўнадушныя астраўчанкі далучыліся да акцыі Беларускага саюза жанчын “Дзень народнага адзінства – дзень добрых спраў”.

Прыносіць карысць і рабіць добрыя ўчынкі можна рознымі спосабамі, што і прадэманстравалі прадстаўніцы раённай арганізацыі БСЖ. Напярэдадні Дня народнага адзінства да выхаванцаў Астравецкага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі завітала вясёлая кампанія з сектара культуры. Няўрымслівыя клоўны і малпачка падрыхтавалі для дзяцей забаўляльную праграму: інсцэніравалі казку “Калабок”, з дапамогай выхаванцаў пабудавалі прыгожы палац, расказалі пра розных жывёл, дэманструючы іх цацачныя фігуркі. Не абышлося і без музычнай паўзы – за гасцямі дзеці паўтаралі рухі ў такт задорнай мелодыі. Развітваючыся, вясёлая кампанія пакінула на памяць рознакаляровыя паветраныя шары і паабяцала завітаць зноў.

У гэты ж дзень жанчыны з розных арганізацый Астравеччыны далучыліся да ўборкі яблыкаў у садзе КСУП “Варняны”.

Не засталіся ў баку ад добрых спраў і ўдзельніцы аматарскага аб’яднання “Жаночы круг” Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі: чарговая партыя шарсцяных рэчаў, якія яны звязалі для неданошаных немаўлят, накіравалася ў адзін з раддомаў сталіцы.

2.jpg

3.jpg

1.jpg

6.jpg

4.jpg

5.jpg

Текст: Марина Мацкевич
Фото: Марина Мацкевич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений