Пра свята “Дажынкі”, якое пазалетась прайшло ў горадзе Смаргоні, узгадвае Андрэй Сячынскі

15:00 / 11.09.2021

У 2019-м у Смаргоні абласное свята “Дажынкі” сабрала перадавых аграрыяў Гродзеншчыны. Лепшым сярод заатэхнікаў-селекцыянераў тады быў прызнаны наш зямляк Андрэй Сячынскі, які працуе на малочна-таварным комплексе “Малі” КСУП “Гудагай”. Мы папрасілі мужчыну ўзгадаць абласное мерапрыемства і падзяліцца ўражаннямі.

– Усё жыццё працую ў жывёлагадоўлі: як прыйшоў на ферму ў 17 гадоў – так і застаўся, – расказвае Андрэй. – Дзякуючы парадзе былога загадчыка комплексу Люцыі Драцкай, атрымаў патрэбную адукацыю ў Смілавіцкім аграрным тэхнікуме. Пазалетась упершыню прымаў удзел у абласных “Дажынках”. Прыемна ўразіла арганізацыя мерапрыемства і тое, што мяне прызналі лепшым заатэхнікам-селекцыянерам Гродзеншчыны. Лічу, што гэта заслуга ўсяго нашага калектыву.

5.jpg

Текст: