З песняй па жыцці ідзе Аляксандр Якіменка
14:17 / 08.09.2021
Аляксандр Аркадзьевіч узгадаў, як пачыналася яго сяброўства з музыкай, як мацнела і развівалася ў Астраўцы, куды ён прыехаў маладым спецыялістам – настаўнікам музыкі. Ён стварыў пры Доме піянераў (пазней – Дом творчасці дзяцей і моладзі) уласную студыю «Музычная лесвіца». З яе выйшла многа таленавітых дзетак, а праславіла выдатным выступленнем на рэспубліканскім конкурсе «Мы родам з дзяцінства» абаяльная Насця Кузьміцкая. За дзяўчынку і яе настаўніка радаваўся, без перабольшання, увесь Астравец.
Добры плён прынесла дружба з выбітным кампазітарам Ігарам Лучанком. Па словах Аляксандра Аркадзьевіча, гэта былі і вучоба ў карыфея музыкі, і сяброўскія стасункі, і абмен думкамі.
Атмасфера вечарыны склалася надзвычай цёплая і ўтульная. Многія з гасцей, у іх ліку Аляксандр Марозаў, Наталля Літвін – адна з аўтараў слоў «Гімна дубу», намеснік дырэктара раённай бібліятэкі Наталля Ачарэтава, кіраўнік клуба «Актыўнае даўгалецце» Данута Чарнушэвіч. Да шчырых слоў былі дададзены невялікія падарункі на памяць і кветкі.
А завяршальным акордам стала песня «Тварыце, людзі, на зямлі дабро» на словы Міхася Пазнякова – своеасаблівы дэвіз, лейтматыў сапраўднай творчасці.
Подписывайтесь на «Островецкую правду» в телеграм по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
И присоединяйтесь к нашему сообществу в viber https://vk.cc/c3yHGs – будьте всегда в курсе свежих новостей из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.