Гервяцкая жамчужына: чым прыцягвае касцёл Святой Тройцы

08:49 / 16.08.2021
593

Бясконца можна глядзець на ваду і агонь – гэтак жа бясконца, можна прыязджаць у беларускую Швецарыю – астравецкія Гервяты, каб палюбавацца незямной прыгажосцю касцёла Святой Тройцы, шпілі якого, здаецца, падпіраюць неба, і адчуць моцнае, ні з чым не параўнальнае яднанне з сусветам…

Веліч гервяцкага храма, ахутанага карункамі незвычайных дрэў і кустоў, адчуваецца ва ўсім. Не верыце? Спытайце ў турыстаў, якія бясконцым патокам едуць сюды ў любое надвор’е.

9.jpg


Цікавыя факты

Адзін з самых высокіх храмаў Беларусі – яго вышыня 61 метр! – пабудаваны ў класічным неагатычным стылі. Праз 2 гады касцёл будзе святкаваць 120-гадовы юбілей.

Цэглу для храма рабілі тут жа, для гэтага пабудавалі завод. Для трываласці ў цэглу дабаўлялі курыныя яйкі.

У дэндрапарку вакол касцёла высаджана звыш 1 000 дэкаратыўных дрэў і кустоў.

Асаблівасць – скульптуры 12 апосталаў і драўляныя крыжы.

Дызайн прыкасцёльнай тэрыторыі і дэндрапарка распрацаваў ксёндз Леанід Нясцюк.

Храм лічыцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.


З Богам у сэрцы

У Гервятах заўсёды было шмат турыстаў. На жаль, каронавірусныя абмежаванні ўнеслі карэктывы ў экскурсійныя маршруты, аднак беларусаў менш не стала.

– Жадаючых прыдачыніцца да прыгажосці і велічнасці намоленага месца, паўдзельнічаць у імшы, шмат, асабліва летам, – расказвае пробашч Гервяцкай парафіі ксёндз Дзмітрый Леўчык. – Сотні турыстаў вялікімі групамі, не лічачы тых, хто прыязджае на асабістым транпарце, праходзяць праз вароты храма толькі за адны выхадныя. Дарэчы, некаторыя ўжо каля іх затрымліваюцца надоўга – і не толькі таму, што вага варот каля 2-х тон. Гэта неперадавальная словамі прыгажосць. Адзінае, пра што я прашу турыстычныя фірмы, каб загаддзя папярэджвалі пра час экскурсіі: не вельмі зручна, калі ён супадае з пахаваннем.

Нядаўна храм папоўніўся новымі канфесіяналамі, зробленымі мясцовым майстрам, які працаваў над стацыямі крыжовай дарогі. Сярод адметнасцей, якія заварожваюць, – ікона каранацыі Маці Божай прыкладна 17 стагоддзя, выявы разбойнікаў Дзісмаса і Гестаса, якіх укрыжавалі з Хрыстом, вітражы з выявамі каталіцкіх і праваслаўных святых, а таксама вялізная фрэска на сцяне.

7.jpg

Маршрутамі пазнання

Паглыбіцца ў гісторыю будаўніцтва касцёла, паслухаць цікавыя гісторыі, даведацца пра тое, чыімі рукамі і сіламі аднаўляўся і прыгажэў храм, можна дзякуючы экскурсіям, якія арганізоўваюць у турысцка-інфармацыйным цэнтры і астравецкім раённым музеі.

Як паведаміла інструктар-метадыст па турызме Алена Акула, у цэнтры можна запісацца на камбінаваную кразнаўчую экскурсію “Гісторыя застылага каменя”, якая ўключае, апроч іншых аб’ектаў Астравеччыны, храм у Гервятах.

11.jpg

– Пяць турыстычных маршрутаў па Астравеччыне арганізуе раённы музей – практычна ў кожны ўключана “ізюмінка” нашага краю – касцёл Святой Тройцы ў Гервятах, – гаворыць галоўны захавальнік фондаў гісторыка-этнаграфічнага музея Марына Праўлуцкая-Калко. – Гэта, думаецца, зразумела: міма гэтага храма не можа праехаць ні адзін турыст. Падрабязную інфармацыю можна знайсці ў сацыяльных сетках у групах нашага музея, а таксама на сайце. Двое нашых супрацоўнікаў атэставаны і маюць права праводзіць экскурсіі па-за музеем.

Сярод жадаючых шмат турыстаў з Гродзенскай вобласці, а таксама мінчан. Сёлета мы пачалі супрацоўнічаць з прыватнымі турфірмамі Гомельскага рэгіёна. Прыязджаюць у Гервяты і зімой. Летам жа, на кожныя выхадныя тут праводзяць па 2-3 экскурсіі.

– Падабаеццца нам працаваць і індывідуальна, – працягвае Марына Праўлуцкая-Калко. – Заўважыла, што невялічкія групы больш мабільныя, з імі паспяваеш нашмат больш паглядзець і расказаць.

12.jpg

Заўсёды турысты чакаюць, калі загучыць арган – тады храм па-сапраўднаму ажывае. Да слова, у касцёле ідэальная акустыка: экскурсавода добра чуваць з любога куточка.

Не менш чым знешні выгляд, здзіўляе і заварожвае мэбля і ўбранне храма.


ЛІЧБЫ

У другім квартале гэтага года супрацоўнікі музея правялі больш за 150 экскурсій – амаль усе яны ўключалі наведванне касцёла Святой Тройцы ў Гервятах.


2.jpg

6.jpg

8.jpg

3.jpg

10.jpg

1.jpg

4.jpg

5.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

 

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Ольга Хотянович
Фото: Ольга Хотянович
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений