Урачыстасць з нагоды 20-годдзя аднаўлення капліцы адбылася ў Вароне

13:10 / 13.08.2021

У капліцы ў аграгарадку Варона ўпершыню пасля вяртання святыні яе гістарычнага тытула адбылася адпустовая ўрачыстасць у гонар Святой Філамэны і 20-годдзя аднаўлення храма.

Нагадаю, дзякуючы намаганням пробашча парафіі Святога Юрыя ў Варнянах ксяндза Віктара Захарэўскага варонская капліца ізноў носіць імя святой мучаніцы.

Шмат варонцаў, жыхароў навакольных вёсак і гасцей сабралася ў капліцы на юбілейную ўрачыстасць. Па старадаўняй традыцыі ля брамы хлебам і соллю, кветкамі віталі біскупа Гродзенскага Аляксандра Кашкевіча.

5.jpg

На імшы ўсе разам маліліся за тых людзей, якія прыдачыніліся да аднаўлення варонскай капліцы.

У гісторыі Касцёла ёсць шмат святых, культ якіх асабліва ўшаноўваецца. На жаль, ужо немагчыма аднавіць чаму мясцовай святыні надалі тытул менавіта Святой Філамэны.

У казанні сакратар біскупа ксёндз Юрый Марціновіч спыніўся на асобе і жыцці трынаццацігадовай дзяўчынкі Філамэны, якая загінула мучаніцкай смерцю ў першыя стагоддзі хрысціянства.

– С вятая Філамэна – прыклад вернасці і адданасці Хрысту не толькі ў духоўным плане, але і фізічна, пакутуючы за свайго нябеснага абранніка, – адзначыў святар.

Імша завяршылася працэсіяй вакол храма. Напрыканцы ўрачыстасці старшыня Варнянскага сельскага выканаўчага камітэта Аляксандр Вярбовіч і вернікі падзякавалі духавенству за захаванне святынь.

З першых вуснаў

Валянціна Масевіч, парафіянка:

– У рачыстасць кранула сэрцы многіх вернікаў. Здарыўся цуд: святыня дыхнула новым жыццём – сонечным,чыстым, вымытым дажджом і працай маіх аднавяскоўцаў, расквеціла настрой рознакаляровая вясёлка над капліцай. І захацелася быць яшчэ чысцейшымі сэрцам і душой, больш любіць і берагчы адзін аднаго.

4.jpg

3.jpg

2.jpg

6.jpg

1.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич