Грамадскія аб’яднанні Астравеччыны арганізавалі аўтапрабег за Беларусь

19:57 / 09.08.2021

Сёння ў адзін момант у 18 гадзін па ўсёй Гродзенскай вобласці стартавала патрыятычная акцыя “Сіла ў адзінстве! За Беларусь!”.

Паўдзельнічаць у ёй, а тым самым выказаць сваю грамадзянскую пазіцыю, вырашылі не толькі прадстаўнікі раённых аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі саюз жанчын”, Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і прафсаюза, але і іншыя астраўчане.

13.jpg

Некалькі дзясяткаў аўтамабіляў з дзяржаўнай сімволікай выстраіліся каля помніка савецкім воінам і партызанам у Астраўцы. Словы падзякі і кветкі загінулым за магчымасць жыць у свабоднай краіне, пажаданні таму, хто сабраўся разам, хто стаіць побач і падзяляе агульнае жаданне мірна жыць і працаваць, быць моцнымі і адзінымі, бо менавіта ў гэтым крыецца сіла беларускага народа, – далі старт аўтапрабегу.

Святочная калона праехала па вуліцах Астраўца і направілася ў аграгарадок Солы, дзе на “прыгранічнай” тэрыторыі астраўчане сустрэліся з калонай Смаргонскага раёна. Жыхары суседніх рэгіёнаў разам спявалі песні, прытанцоўвалі ў такт музыкі, якая лілася са сцэны пад адкрытым небам, – сапраўднае міні-свята атрымалася для тых, хто верыць у светлае будучае сінявокай і свабоднай Беларусі, прыкладае для гэтага намаганні і ганарыцца гэтым.

Наташа Станулевіч:

– Сёння адбываецца аўтапрабег за мірную Беларусь, і аддзел ЗАГС не можа ў ім не паўдзельчаць. Мне, як і іншым жанчынам, маці, хочацца, каб нашы дзеці раслі ў бяспечнай, свабоднай, прыгожай краіне.   Паглядзіце, як змяніўся наш горад, як ён расце і развіваецца. Дзякуй за тое, што мы маем! Мы павінны зберагчы ўсё гэта для нашых дзяцей, бо яны – наша будучыня!

14.jpg

Дзмітрый Радомскі:

– У маім акружэнні шмат моладзі – з іх каля паўсотні чалавек з’яўляюцца членамі БРСМ, таму мы ніяк не маглі прапусціць акцыю, арганізаваную гэтым грамадскім аб’яднаннем. Назва аўтапрабегу, можна сказаць, з’яўляецца лозунгам для нашай арганізацыі: каб ліквідаваць пажар, неабходна зладжаная работа цэлага падраздзялення.

У такіх мерапрыемствах, дзе мы ўсе разам за Беларусь, заўсёды прыемна ўдзельнічаць – таму аўтапрабег гэты для мяне і калег не першы. Мы прыехалі, таму што так захацелі. Адзінства – наш агульны выбар!

15.jpg

18.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

11.jpg

12.jpg

10.jpg

9.jpg

1.jpg

2.jpg

3.jpg

4.jpg

17.jpg

16.jpg

Текст:
Фото: Ольга Хотянович
Видео: Ольга Хотянович