Вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва

16:50 / 04.08.2021
495

На гэтым тыдні вызначыліся ўсе пераможцы жніўнага спаборніцтва, якое сярод камбайнераў, вадзіцеляў і аператараў зернесушылак праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Нагадаю, першымі ў раёне намалацілі і перавезлі па тысячы тон збожжа два камбайнерскія экіпажы і пяць вадзіцеляў КСУП “Гудагай”. Першымі давялі да патрэбнай кандыцыі па 2 тысячы тон збожжа таксама два гудагайскія звяны. Тройку лепшых зернесушыльшчыкаў на мінулым тыдні замкнулі аператары КСУП “Гервяты” ў складзе Юрыя Баравіка, Франца Тотчыка і Анатоля Сасноўскага.

8.jpg

З лепшым вынікам сярод маладзёжных камбайнерскіх экіпажаў Уладзіміра Шаблавінскага віншуе Юрый Адула

Трэцімі на Астравеччыне і першымі сярод маладзёжных экіпажаў тысячны рубеж сёння адолелі камбайнер Уладзімір Шаблавінскі і яго памочнік Вадзім Грымбоўскі з КСУП “Гудагай”. Усяго на 8 тон ад іх адстала сямейная пара з КСУП “Гервяты” Дзмітрый і Вераніка Янковічы. На фінішнай прамой у пяцёрку камбайнераў-тысячнікаў “заскочылі” браты Арцём Бабойць і Аляксандр Маркун, якія таксама абмалочваюць гервяцкія нівы, -- тры гады назад гэты сямейны экіпаж святкаваў перамогу сярод моладзі, а сёлета стаў трэцім.

З пераможным вынікам хлебаробаў павіншавалі раённы прафсаюз аграрыяў і прафсаюзныя пярвічкі гаспадарак, кіраўніцтва КСУПаў і райкама ГА БРСМ. Песні, кветкі, грашовыя прэміі і падарункі – у гэты дзень усё было для герояў жніва.

Віншуем хлебаробаў – так трымаць і надалей!

7.jpg

Раздзяліць з мужам Уладзімірам радасць ад перамогі ў поле прыехала яго жонка Кацярына

6.jpg

Віялета Алексеявец і памочнік камбайнера Вадзім Грымбоўскі

5.jpg

Гервятцы віталі свой першы экіпаж, які намалаціў тысячу тон збожжа, песнямі

4.jpg

Дзмітрый і Вераніка Янковічы і на жніве, і дома – разам

3.jpg

Віншаванні ад райкама прафсаюза работнікаў АПК 

2.jpg

Падарункі ад райкама ГА БРСМ прымаюць Янковічы – другія тысячнікі сярод маладзёжных экіпажаў

9.jpg

1.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: Алёна Ганулич
Фото: Алёна Ганулич
Оставить комментарий
Текст сообщения*
Защита от автоматических сообщений