Першая перавезеная тысяча залатога хлеба на рахунку Артура Высоцкага

15:16 / 02.08.2021

Артур Высоцкі з КСУП “Гудагай” першым перавёз тысячу тон збожжа сярод маладых вадзіцеляў.

З гэтай нагоды яго павіншавала і ўручыла падарунак першы сакратар райкама ГА БРСМ Віялета Алексеявец. Дарэчы, малады вадзіцель паўтарыў мінулагодняе дасягненне – Артур летась таксама быў першым тысячнікам сярод моладзі.

– Ніякага сакрэту ў гэтым няма, працую, як усе людзі і ўсё тут, – падзяліўся Высоцкі. – У сельскай гаспадарцы шчырую каля дзесяці гадоў, а за “баранкай” МАЗа – трэці. Пакуль мы з ім добра разумеем адзін аднаго. (Усміхаецца.) Спадзяюся, так будзе і надалей.

1.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

  

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: