Па тысячы тон збожжа намалацілі два камбайнерскія экіпажы КСУП “Гудагай”

14:43 / 31.07.2021

Па аператыўных звестках сектара раслінаводства ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання, на раніцу 31 ліпеня ў раёне абмалочана 25% ніў, у гудагайскай гаспадарцы – 44%.

З першых дзён масавага жніва лідарства на ўборцы занялі хлебаробы КСУП “Гудагай”. Нагадаю, пяць вадзіцеляў гэтага КСУПа перавезлі па тысячы тон збожжа, а два звяны аператараў зернесушыльных комплексаў давялі да патрэбнай кандыцыі 2 тысячы тон.

Нарэшце, вызначыліся пераможцы працоўнага спаборніцтва, якое штогод праводзіць райкам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, сярод камбайнераў: адразу два экіпажы КСУП “Гудагай” запісалі на свой рахунак жаданую тысячу. Першымі на Астравеччыне гэта зрабілі мінулагоднія пераможцы жніва – Яўген Грабоўскі і Аляксандр Ермаковіч, крыху ім саступілі Віталь Мілэйша і Аляксандр Змітровіч – да “золата” хлебаробам не хапіла менш за 20 тон.

2.jpg

Першых тысячнікаў раёна Яўгена Грабоўскага і Аляксандра Ермаковіча віншуе старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін

Прама ў полі камбайнеры-тысячнікі прымалі віншаванні ад Астравецкага раённага выканаўчага камітэта, райкама прафсаюза работнікаў АПК, кіраўніцтва і прафсаюзнай пярвічкі гаспадаркі. Прыемным дапаўненнем да цёплых слоў сталі кветкі, дыпломы і грашовыя прэміі.

– Практычна адначасова вы намалацілі па тысячы тон збожжа. Ваш вынік паказальны і вельмі важны, – віншуючы першых камбайнераў-тысячнікаў раёна, сказаў старшыня райвыканкама Ігар Шалудзін. – У першую чаргу жадаю здароўя. Няхай вас не падводзяць надвор’е і тэхніка.

– Ужо стала традыцыяй, што першым у раёне тысячу тон збожжа намалочвае экіпаж на чале з Яўгенам Грабоўскім. У мінулым годзе гэтых хлебаробаў мы віншавалі двойчы: калі яны спачатку намалацілі тысячу, а пасля і другую, – падкрэсліў першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік райсельгасхарчу Іван Карніла. – Буду рады сустрэцца ізноў, на гэты раз на дзвюх тысячах.

Таксама была адзначана работа намесніка дырэктара КСУП “Гудагай” па вытворчасці Андрэя Вінчы, адказнага за арганізацыю і правядзенне жніва ў гаспадарцы.

Віншуем хлебаробаў з перамогай!

1.jpg

Віншаванні ад Юрыя Адулы

9.jpg

Віншаванні прымаюць Віталь Мілэйша і Аляксандр Змітровіч

7.jpg

Без падарункаў не застаўся і адказны за жніво ў КСУП “Гудагай” намеснік дырэктара Андрэй Вінча

3.jpg

Памочнік камбайнера Аляксандр Змітровіч і камбайнер Віталь Мілэйша

11.jpg

Музычны падарунак ад раённых артыстаў

4.jpg

5.jpg

8.jpg

6.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.

Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст:
Фото: Алёна Ганулич