Ягаднае лета Паліны Ляховіч

13:00 / 29.07.2021
Дзеці па-рознаму праводзяць доўгачаканыя летнія канікулы. Нехта днямі сядзіць у гаджэтах, нехта грэе бакі на пляжы ці гойсае на веласіпедзе…

А Паліна Ляховіч, шасцікласніца гімназіі, збірае ягады – суніцы, чарніцы, маліны: што саспела. А потым прадае іх на рынку тым, хто не мае магчымасці ці жадання ісці ў лес, смажыцца на спякотным сонцы, гнуць спіну.

Ягады ў дзяўчынкі купляюць ахвотна: ну як не даць зарабіць такому ўсмешліваму сонейку, такой працавітай пчолцы? Хоць Паліна прызнаецца, што яна збірае грошы не дзеля ажыццяўлення нейкай дорагакаштуючай мары – проста дапамагае бацькам. 

А калі пакупнікоў няма, дзяўчынка раскрывае кніжку: на лета задалі вялікі спіс пазакласнага чытання…

1.jpg


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал  «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.


Текст: Нина Рыбик
Фото: Нина Рыбик