Якой будзе другая шматпавярхоўка на Валадарскага

10:00 / 13.07.2021

Пачалося будаўніцтва другога шматпавярховага дома па вуліцы Валадарскага ў Астраўцы.

Знос старых дамоў, на месцы якіх размесціцца шматпавярхоўка, пачаўся ў чэрвені – тым самым быў дадзены старт новай будоўлі.

1.jpg

Увядзенне ў эксплуатацыю дома запланавана на сакавік-красавік 2022 года.

Нагадаем, што другі дом – брат-блізня першага, які, да слова, размясціўся побач і ўжо прымае сваіх першых “кватарантаў”.

Гэта будзе сяміпавярхоўка на 74 кватэры. Магчыма будзе купіць тут нежылыя памяшканні пад офіс або магазін.

Як паведамілі ў райвыканкаме, купіць кватэру тут зможа кожны жадаючы. Калі, як гэта можна зрабіць, а таксама колькі будзе каштаваць квадратны метр, даведаемся паздней: парадак продажу вызначаецца.


ЛІЧБЫ:

- Прыкладны кошт 1 квадратнага метра ў першым доме склаў 1 350 рублеў

- Кошт метра ў 2 доме можна паглядзець на сайце Гроднажылбуда пасля пачатку будоўлі.


Сачыце за навінамі “Астравецкай праўды”!

2.jpg

Планшет-1.png

Текст:
Фото: Ольга Хотянович