Дзень нараджэння Купалы адзначылі ў астравецкім скверы
Раённая бібліятэка запрасіла астраўчан адзначыць дзень нараджэння вядомага беларускага паэта Янкі Купалы.
Свята «Не змоўкне голас песняра» прыпала на сераду, калі работнікі бібліятэкі арганізоўваюць чытальную залу ў скверы ў Астраўцы.
Ідэя ўспомніць Купалу і пачытаць яго вершы на свежым паветры спадабалася жыхарам і гасцям райцэнтра. Калі лічыць па ўдзельніках, то дзень нараджэння паэта адзначылі на міжнародным узроўні: першай вершы прачытала дзяўчынка-расіянка Каця Пакліна, прычым на беларускай мове. Затым творы Янкі Купалы гучалі з вуснаў гродзенскай школьніцы Мілены Раткевіч, мінчанкі Валянціны, якая прыехала да маці Любові Падалянчык, і астраўчан: Тамары Батуры, Тамары Петрусевіч, Ірыны Шляхтун і іншых. Вёска і вясковая праца, шчасце і лёс людзей, народныя традыцыі – пра гэта чыталі творы беларускага паэта. Акрамя таго, спявалі тут і вядомую «Купалінку».
Дарэчы, самы актыўны ўдзел у мерапрыемстве прыняў клуб «Актыўнае даўгалецце», які на гэтым свяце яшчэ і павіншаваў «калегу» Алену Валюк – яна нарадзілася 7 ліпеня. Па просьбе членаў клуба работнікі культуры правялі для іх майстар-клас па побытавых танцах кракавяк і ойра-ойра.
На бібліятэчнай пляцоўцы ў парку працавала выстава кніг, часопісаў і газет, а дзецям прапанавалі памаляваць.
Мерапрыемствы, прысвечаныя дню нараджэння Янкі Купалы, прайшлі і ў сельскіх бібліятэках Астравецкага раёна.


Тамар Батура

Тамара Петрусевіч

Ірына Шляхтун

Каця Пакліна

Мілена Раткевіч


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.