Дзень Незалежнасці і вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў святкуе Астравеччына (+ відэа)
13:07 / 03.07.2021
У пасляваенны час беларусы адрадзілі сваю краіну, за гады суверэнітэта наша рэспубліка стала самастойнай дзяржавай з высокаразвітай сацыяльна-арыентаванай эканомікай, з трывалымі прававымі асновамі – і мы павінны перадаць Беларусь свабоднай і прыгожай будучым пакаленням.
За гады незалежнасці шлях станаўлення прайшоў і Астравец. І сёння астраўчане ўносяць вялікі ўклад у захаванне традыцый нашай краіны, у яе магутнасць і працвітанне.
Пацвярджэнне таму ўзнагароды, якія былі ўручаны падчас мітынгу. Так, дзяржаўнай узнагародай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь медалём “За бездакорную службу” ІІІ ступені адзначаны старшы оперупаўнаважаны аддзялення крымінальнага вышуку РАУС Андрэй Рагавенка, пасведчанне аб занясенні на абласную Дошку гонару ўручана філіялу “Аўтамабільны парк №4” ААТ “Гроднааўтатранс”, такое ж пасведчанне з прысуджэннем звання “Чалавек года Гродзеншчыны” атрымаў галоўны ўрач Астравецкай ЦРКБ Уладзімір Мажэйка.
– Сёння Дзень Незалежнасці адзначае суверэнная, унітарная, сацыяльна-прававая краіна з гордай назвай Рэспубліка Беларусь. Гэтыя асноўныя канстытуцыйныя каштоўнасці на працягу мінулага года падвяргаліся выпрабаванням. Прэзідэнт, парламент і ўрад краіны робяць усё магчымае, каб захаваць незалежнасць і тэрытарыяльную цэласнасць нашай рэспублікі. На вясенняй сесіі парламента для рашэння гэтых стратэгічых задач прыняты пакет дакументаў. Сёння ў ранг найважнейшых узведзены адзінства народа, адданасць сваім мэтам і вера ў правільнасць выбранага шляху.
– Дзень Незалежнасці – свята гордасці за гераічнае мінулае свайго народа, любові да сваёй краіны і людзей. Жадаю моцнага здароўя, здабыткаў, жыццёвых сіл пры дасягненні мэт у імя моцнай і квітнеючай Беларусі, – адзначыў Віталь Палянін.
Традыцыйныя акцыя БРСМ “Кветкі Вялікай Перамогі”, хвіліна маўчання ў памяць аб загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, салютныя залпы, ускладзеныя кветкі да помніка савецкім воінам і партызанам – астраўчане, як і ўся Беларусь, помняць і перададуць гэтую памяць маладому пакаленню.
З першых вуснаў
Сям’я Лагун, Дзмітрый, Вікторыя, Ульяна і Ілля:
Дзмітрый: – На гэта свята мы заўсёды прыходзім усёй сям’ёй. Хочацца, каб з дзяцінства сын і дачка далучаліся да нашых традыцый. Дзякуй нашым дзедам, якія заваявалі для нас мірнае неба. Ветэранаў з кожным годам становіцца ўсё менш, і цяпер мы павінны зберагаць памяць аб мінулай трагедыі і перадаць яе дзецям. У цяперашні час, калі нас давяць санкцыямі, хочуць раскалоць наш народ, гэта вельмі важна. Але я ўпэўнены, што гэта ім не ўдасца, бо мы – адзіны народ.
Вікторыя: – На Дзень Незалежнасці і ўвогуле на ўсе святы мы прыходзім штогод. І нам, і дзецям вельмі падабаецца. Іллю хутка будзе год, Ульяне – чатыры. І дзеці з задавальненнем ва ўсім удзельнічаюць. Мы – за нашу Беларусь!
Сцяпан Ціток:
Алена Севасцьян, дырэктар гімназіі №1:
– Сёння вельмі важны дзень. Незалежнасць – гэта адчуванне міру, спакою, шчасця жыць у вольнай краіне. І гэта мы павінны захаваць. На мой погляд, патрыятызм трэба прывіваць на сваім прыкладзе, сваім удзелам у сумесных справах, якія паказваюць, што дарослыя берагуць тыя каштоўнасці, якія мы хочам перадаць дзецям. Калі яны бачаць гэта на прыкладзе сваёй сям’і, дарослых, тады гэтыя каштоўнасці становяцца іх патрэбай.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.