Сняжана Янушэўская, камандзір сельскагаспадарчага студатрада «Страла»: «Працай і добрымі справамі трэба выхоўваць моладзь»

10:30 / 06.07.2021
Міхалішкаўская дзяўчына працуе педагогам-псіхолагам Рымдзюнскай школы з літоўскай мовай навучання і паралельна ўжо трэці год запар кіруе школьнікамі-студатрадаўцамі. Праца Сняжане ў задавальненне. Па-першае, дарослыя дзеці разу­меюць з паўслова, па-другое, дзяўчына лёгкая на пад’ём і любіць тое, чым займаецца.

IMG_20210629_091548.jpg

– Узяцца за гэту справу мне прапанавалі ў райкаме БРСМ. Каб трапіць у студатрад, трэба быць членам БРСМ. Дзяцей набіраю хутка – заўсёды ёсць жадаючыя і капейку зарабіць, і разнастаіць летні адпачынак. Да абеду мы працуем у полі:  абразаем каласкі, якія прараслі з мінулагодняга ўраджаю, – каб не дапусціць змяшэння культур. Другую палову дня праводзім у гульнях, конкурсах, забавах – радуе, што выхаванцы прыдумваюць ідэі, як і што зрабіць, многае рыхтуюць самі. 
– Студатрады – цікавая і карысная ініцыятыва, такая дзейнасць вучыць арганізоўваць свой час, наладжваць стасункі, урэшце, і гэта галоўнае, – цаніць працу людзей, дзякуючы якім у нас ёсць хлеб на стале, – не сумняваецца камандзір студатрада. – Дарэчы, некаторыя мае выхаванцы хочуць звязаць жыццё з сельскай гаспадаркай.
У школе Сняжана Янушэўская з’яўляецца лідарам валанцёрскага атрада, добраахвотнікі якога часта дапамагаюць састарэлым вяскоўцам – дроў і вады нанасіць, снег расчысціць, у магазін за прадуктамі схадзіць.  
Вось так – працай, добрымі ўчынкамі і асабістым прыкладам – моладзь выхоўвае моладзь. Будучыня за такімі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: