Надзея Нікалайкава, выхаванка Астравецкага цэнтра творчасці дзяцей і моладзі: «Калі прадстаўляеш Радзіму – гэта двойчы адказна»

12:18 / 03.07.2021
Мальская дзяўчынка займаецца ў некалькіх гуртках: «Школе прыгажосці» і танцавальным «Нон-стопе». У гэтым годзе яна разам з сяброўкамі па гуртку паспрабавала сябе ў якасці дызайнера і мадэлі адначасова. Рыхтуючыся да ўдзелу ў фестывалі моды «Сілуэт», дзеці дапамагалі настаўніку Алене Чарняўскай ствараць калекцыю «Васіль­ковая мара», а потым прэзентавалі яе на раённых, абласных і нават міжнародных конкурсах. Работу дзяўчат за гэты непрацяглы час нейднойчы ацэньвалі на «выдатна».

IMG_7569.jpg

– Ідэя, здавалася б, і простая – паказаць нацыянальны каларыт у сучаснай інтэрпрэтацыі так, каб гэта была не кашулька з бабулінага куфэрка, якую можна ўбачыць у музеі, а нешта новенькае, свежае, пры гэтым не страціць народнага, – тлумачыць Надзея. – Пытаеце, чаму гэта не сучасная маладзёжная мода? (Усміхаецца.) Ды каб было не як ва ўсіх! І падкрэсліць роднае, беларускае: васілёк – гэта ж кветачка нашай Радзімы. 
Адметнасць калекцыі юных астравецкіх дызайнераў адзначаюць, да слова, не толькі падчас іх удзелу ў конкурсах – дзяўчынак запрашаюць на ўрачыстыя і святочныя мерапрыемствы. 
– Мы і на Гродзенскім теле­бачанні выступалі. А нядаўна нас запрасілі на Купалле ў Мірскі палац – рыхтуемся, – з гонарам зазначае дзяўчынка і дадае: – Гэта годная ацэнка нашай з настаўнікамі работы і вялікая адказнасць, бо мы прадстаўляем не толькі свой гурток, а раён, вобласць, Беларусь. А калі прадстаўляеш сваю Радзіму – гэта двойчы адказна!



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: Рита Дремо