Цімур Сянкевіч, выхаванец Астравецкай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву: «Мае перамогі – гэта і перамогі майго горада»

17:06 / 02.07.2021
Юны астраўчанін займаецца ў Аляксея Маргужа ў секцыі бокса, куды яго прывёў брат. Захапіўся гэтым відам спорту Цімур усур’ёз і плануе з ім звязаць далейшае жыццё. 

EBKY8e8kUys.jpg

– Праз год заняткаў я зразумеў, што гэта тое, чым хачу займацца прафесійна. Каб дабіцца выніку, трэба папрацаваць і не здраджваць мары, нават калі нешта спачатку не атрымліваецца, – упэўнены хлопчык. – Да прыкладу, на першым сур’ёзным выступленні – гэта было першынства вобласці – я саступіў саперніку. Але не расстроіўся, бо мяне падтрымаў трэнер – ён пахваліў за добры бой і матываваў да далейшай працы над сабой. Аляксей Зянонавіч верыў у мае сілы, падбадзёрваў – гэта вельмі важна. 
– А на адкрыццё нашай новай баксёрскай залы прыязджаў Віталь Бандарэнка. Ён сказаў, што мы павінны дэманстраваць усім, што бокс у Астраўцы жыве і  развіваецца, – словам, мне даў своеасаблівы зарад на перамогу, – гаворыць Цімур. – І нядаўна на спартакіядзе Рэспублікі Беларусь я прайшоў адбор у сваёй узроставай катэгорыі на чэмпіянат Еўропы, які адбудзецца ў канцы жніўня. Я шчаслівы! Прыемна, калі твая праца дае такі вынік і калі на спаборніцтвах аб’яўляюць не толькі тваё імя і прозвішча, а і называюць, адкуль ты. Значыць, мае дасягненні – гэта і дасягненні майго Астраўца.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: