Цімур Сянкевіч перамог на рэспубліканскім рынгу і заваяваў пуцёўку на чэмпіянат Еўропы

09:26 / 02.07.2021

Залаты і бронзавыя медалі, выкананне нарматыву на новае званне, пуцёўка на чэмпіянат Еўропы і, вядома ж, новы вопыт і непаўторныя эмоцыі – такі “ўраджай” сабралі юныя астраўчане на рэспубліканскай спартакіядзе школьнікаў па боксе сярод удзельнікаў 2007-2008 гадоў нараджэння.

thui635uNZI.jpg

Безумоўным героем спаборніцтваў стаў Цімур Сянкевіч. Упэўненасць, настойлівасць і добрая тэхніка на рынгу дапамаглі хлопцу выйграць усе баі і стаць пераможцам. Тым самым астраўчанін не толькі заваяваў залаты медаль, але выканаў нарматыў кандыдата ў майстры спорту па боксе і прайшоў адбор на чэмпіянат Еўропы сярод школьнікаў, які адбудзецца ў Сараева ў жніўні.

Менш паспяхова, але ўдала выступілі Георгій Гічко і Аляксандр Бордак – хлопцы заваявалі бронзавыя медалі.

Добрую тэхніку боя і прагу да перамогі прадэманстравалі яшчэ 2 падапечныя трэнера Аляксея Маргужа Ілля Чункевіч і Павел Мацкевіч, але ўсё ж саступілі сапернікам: трапіць на п’едэстал ім не ўдалося – сапернікі былі мацнейшымі. 

Віншуем пераможцу і прызёраў, а тым, хто не трапіў на п’едэстал, жадаем абавязкова падняцца на яго ў наступны раз!





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст: