Як праходзіць корманарыхтоўка ў саўгасе “Падольскі”
07:49 / 23.06.2021
Як думаюць саўгасаўцы ўтрымаць планку, колькі і якіх кармоў плануюць нарыхтаваць – пра гэта і не толькі даведаўся карэспандэнт, пабыўшы на першым укосе ў Падольцах.
На 20 чэрвеня першым укосам нарыхтавана 6 625 (41%) сенажу. Травы ляглі ў пракосы на 1 345 гектарах (80% ад запланаванага).
– Некалькі гадоў запар у нашай гаспадарцы не хапала травяністых кармоў пад патрэбу. Таму пазалетась прыклалі максімум намаганняў і зрабілі ўпор на нарыхтоўку ўласных запасаў. Вынік не прымусіў сябе чакаць, – патлумачыў намеснік дырэктара РУП «Астравецкі саўгас «Падольскі» па вытворчасці Андрэй Скурат. – Травы нядрэнныя, думаю, сёлета таксама нарыхтуем патрэбную для зімоўкі буйной рагатай жывёлы колькасць кармоў. Прычым каля 60-70% – першым укосам.
Траву возяць Іван Аўгуль і Дзмітрый Родзь
– На днях плануем выпусціць у поле другую касілку, – працягвае Андрэй Скурат. – Зялёную масу возяць 3 трактары і 5 МАЗаў – уласныя і з Ашмянскай сельгастэхнікі. Траву ў траншэі закладваем з выкарыстаннем кансерванта «Лабаксіл» – рэчыва разводзім вадой: звычайна 300 тон хапае на ўвесь дзень.
Намеснік дырэктара па вытворчасці Андрэй Скурат
Касец Валерый Жэгарыс
– Неаспрэчныя плюсы гэтай тэхнікі ў тым, што травы з дзевяці метраў адразу кладуцца ў адзін валок. Правяліцца «зялёнка» – і можна кормаўборачныя комплексы пускаць у поле, – гаворыць касец. – Аб’ём работ залежыць ад многіх фактараў: контурнасці ўчастка, надвор’я і іншых. За дзень у сярэднім скошваю травы на 60 гектарах.
Для павелічэння тэмпаў нарыхтоўкі кармоў летась у гаспадарцы набылі высокапрадукцыйны кормаўборачны камбайн айчыннай вытворчасці, на якім другі сезон працуе Мікалай Капуста.
Камбайнер Мікалай Капуста
На другім кормаўборачным камбайне «Ягуар» не першы год працуе Аляксандр Шостак. Па словах мужчыны, на корманарыхтоўцы, як і падчас любой сельскагаспадарчай кампаніі, самае галоўнае – каб не падводзіла тэхніка.
На «Ягуары» працуе Аляксандр Шостак
З поля каля вёскі Дуды, дзе кормаўборачныя камбайны падбіралі і здрабнялі траву, машыны адна за адной імчалі ў Падольцы, дзе побач з малочна-таварным комплексам закладвалі сянажную масу.
Трамбоўкай травы займаюцца Віктар Мундуць і Віктар Грыгаровіч
За працэсам сочаць агранамічная і ветэрынарная службы: пастаянна вымяраюцца вільготнасць і тэмпература масы.
– Раней трамбавалі кругласутачна. Цяпер, згодна з тэхналагічным рэгламентам нарыхтоўкі травяністых кармоў, гэтага не робім: трава «ўкатваецца» яшчэ цягам трох гадзін пасля апошняга рэйсу. На ноч усё закрываецца плёнкай. Адну траншэю трамбуем каля 3-4 дзён, – патлумачыў загадчык раслінаводчага ўчастка Уладзімір Шэша. – У нас добры склад травасумесі: і цімафееўка, і люцэрна, і іншыя – думаю, будзем з кармамі…
Загадчык раслінаводчага ўчастка Уладзімір Шэша
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.