Ішлі дарогамі вайны

08:00 / 22.06.2021

564657.jpg

Вялікая Айчынная вайна ў нашым раёне пачалася 22 чэрвеня 1941 года з бамбардзіроўкі аэрадрома Пастаўскай школы пілотаў непадалёк вёскі Міхалішкі.

На Астравеччыне жыло 573 ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, з іх:

502 франтавікі,

70 партызанаў,

1 падпольшчык

(*згодна звестак на 1988 год)

415 ураджэнцаў раёна загінулі альбо прапалі без вестак.


***

Ах, вайна ты, звяруга-вайна! 

Што ты з намі, вайна, нарабіла? Шчасце-долю у нас адняла, 

Маладосць назаўсёды згубіла. 


Ты забрала мужоў і сыноў 

У жанчын, пасівелых ад гора, 

Не вярнула жывымі дамоў, 

Толькі слёз ім насыпала мора.


Нібы чорная птушка, уночы

Узляцеўшы ў мірнае неба, 

Дымам-пылам засыпала вочы, 

Напякла нам сірочага хлеба.


І замоўклі ураз салаўі, 

Страляніны пачуўшыя гукі.

Толькі недзе ў палях журавы

Закрычалі з тугі і мукі.


Гэты крык быў чуваць 

над зямлёй, 

Дзе касілі яшчэ і жалі, 

Дзе ўставалі заўжды з расой, 

Дзе цябе, вайна, не чакалі.


Запалалі пад бомбамі хаты, 

Закрычалі ў пажарышчах дзеці...

Сэрцам нашым, вайна, 

ты праклята!

Для цябе аднаго просім – 

смерці!


З той вайны курганы, абеліскі

Узвышаюцца зоркамі ў неба...

Просім мы ў далёкіх і блізкіх:

Больш вайны на зямлі не трэба!

Людміла Кухарэвіч.




Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.



Текст:
Фото: Елена Ярошевич