Юбілейны – 20 – паказ спектакля па п’есе Ніны Рыбік прайшоў у Астраўцы

11:51 / 19.06.2021
У 20 раз некалькі нераўнадушных жанчын сабралі гледачоў на спектакль «Калядны вечар», які Вольга Турубарава паставіла па п’есе Ніны Рыбік.

IMG_9396.jpg

З моманту першага выхаду на сцэну самадзейнай трупы ў складзе Ніны Рыбік, Вольгі Турубаравай, Хрысціны Гіруць, Наталіі Волк-Леановіч, Вольгі Лябецкай і Алёны Гануліч прайшло 8 гадоў. За гэты час гурт самадзейных артыстаў, які ў 2014 годзе пацвердзіў званне народнага тэатра, з поспехам выступаў у Астравецкім раёне, Гродне, Ашмянскім, Смаргонскім і Пастаўскім раёнах, Сасновым Боры Ленінградскай вобласці. Сёлета Вольгу Турубараву, якая выконвала ролю Сцепаніды, замяніла Марыя Васілёнак.
– Гэты спектакль мы задумалі для таго, каб прыцягнуць увагу да адзінокай старасці. Пакуль мы маладыя, здаецца, што гэта будзе доўжыцца вечна. Але ў маладосць, на жаль, не вернецца ніхто. Усе мы некалі станем старымі. І як паказваюць лёсы нашых гераінь, ніхто не ведае, якая старасць нас чакае. Хочацца спадзявацца, што мы змаглі да вас данесці боль адзіноты, і калі ў каго ёсць пакінутыя суседзі ці родзічы, вы праведаеце іх, скажаце добрае слова, дапаможаце, – звярнулася да гледачоў аўтар п’есы і выканаўца ролі галоўнай гераіні Ніна Рыбік.

IMG_9440.jpg

І сапраўды, у глядзельнай зале не засталося ні аднаго раўнадушнага да гісторый, якія гучалі са сцэны. Многія плакалі. А па прызнанні аднаго з гледачоў, на працягу пастаноўкі ён не мог прыйсці да сябе – настолькі кранулі яго жыццёвыя лёсы жанчын.
Уваход на спектакль быў бясплатны, але кожны мог ахвяраваць грошы – звычайна пасля выступлення жанчыны наведваюць адзінокіх старых, якія знаходзяцца на сацыяльных ложках Міхалішкаўскай бальніцы.

IMG_9435.jpg

Дарэчы, сёлетняе выступленне самадзейных акцёраў адбылося па ініцыятыве старшыні раённай жаночай арганізацыі Наталлі Баніцэвіч.
– Вы закранулі душу кожнага гледача. Колькі бачу гэту пастаноўку, штораз атрымліваю ні з чым не параўнальныя эмоцыі, а сэрца сціскаецца ад жалю. І хачу зрабіць камплімент – з часам ваша харызма не губляецца. Пішыце, Ніна Аляксееўна, іграйце, дарагія жанчыны! – падзякавала акцёрам старшыня раённага Савета дэпутатаў, намеснік старшыні раённай арганізацыі БСЖ Ірына Тальчук.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: Елена Ярошевич