Вынікі работы падвялі ў пярвічнай арганізацыі БРСМ Кямелішкаўскай школы

15:18 / 16.06.2021

Чым займаліся падлеткі, якія ініцыятывы падтрымлівалі, дзе заявілі аб сабе і чым плануюць заняцца ў бліжэйшай будучыні – маладыя і актыўныя грамадзяне нашага раёна падсумавалі вынікі работы за апошнія 5 гадоў.

QhkwdeYB1Jo.jpg

На справаздачна-выбарны сход, якія прайшоў у форме адкрытага дыялогу, кямелішкаўскія БРСМаўцы запрасілі першага сакратара Астравецкага райкама Віялету Алексеявец.

– Заўсёды радуюся, калі ў нашу арганізацыю прыходзяць творчыя, ініцыятыўныя людзі, якія і сябе могуць паказаць і нешта цікавае прапанаваць, – расказала Віялета Юр’еўна. – Маладыя людзі Кямелішкаўскага НПК не проста падтрымліваюць нашы праекты, яны робяць гэта выдатна. Да прыкладу, гэтыя актывісты пераможцы конкурсаў патрыятычнай песні, “Усім класам у БРСМ”, фотамарафонаў… Жадаю ім працягваць у тым жа духу!

Акрамя падвядзення вынікаў работы, члены пярвічкі вызначылі трох дэлегатаў на ўдзел у раённай канферэнцыі і перавыбралі свайго лідара – ім засталася Маргарыта Кісялевіч.

На сходзе таксама ўручылі маладзёжныя білеты новым актывістам – іх атрымала 13 падлеткаў.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: