На пяць пытанняў аб галоўным адказваюць астравецкія меліяратары
10:30 / 06.06.2021
1. Якія сцежкі прывялі вас у меліярацыю і Астравец?
2. Раскажыце пра свой рабочы дзень: ці залежыць фронт работы ад сезону?
3. Што радуе вас як чалавека і работніка?
4. Уявіце, што вы селі ў дырэктарскае крэсла. Што зменіце?
5. Што пажадаеце калегам?
Рыгор Багатка, галоўны інжынер:
2. Сфера маёй адказнасці – вытворчасць меліярацыйных работ. Планёрка, размеркаванне задач на дзень, аналіз работы падначаленых і вядзенне дакументацыі, кантроль якасці і выкананне вытворчых норм – так і дзень праходзіць.
3. У Астраўцы сустрэў другую палавінку. Са Станіславай, якая ўсё жыццё адпрацавала ў статыстыцы, разам 47 гадоў. Дачка падарыла нам двух унукаў – Дзіму і Сашу. Старэйшы вучыцца ва ўніверсітэце грамадзянскай абароны МНС, а малодшы закончыў 9 клас. Родныя і блізкія робяць мяне шчаслівым.
У рабоце самае прыемнае, напэўна, – прызнанне: я выдатнік Мінвадгаса СССР, ганаровы меліяратар Рэспублікі Беларусь, маю бронзавы медаль ВДНГ за дасягнутыя поспехі ў вытворчасці.
4. Пра лепшага дырэктара, чым наш, марыць не варта. Адзінае, чаго не хапае, – прагрэсіўнай высокапрадукцыйнай тэхнікі.
5. Усім калегам і ветэранам меліярацыі жадаю здароўя, дабрабыту і дастатку.
Валерый Касперовіч, трактарыст:
2. Летась атрымаў новы трактар айчыннай вытворчасці МТЗ-82, які працуе ў счэпцы з навясной касілкай К-78. Калі далёка аб’ект, тэхніка застаецца там – для працаўнікоў арганізаваны падвоз. Фронт работы залежыць ад сезону. Найбольш напружана летам: абкошваем меліярацыйныя каналы, дапамагаем КСУПам і жыллёва-камунальнай гаспадарцы рабіць пракосы ўздоўж дарог. Зімой лягчэй: у асноўным транспартныя работы, рамонт тэхнікі, расчыстка снегу.
3. Працаваць на ўлонні прыроды – найвялікшае задавальненне! Не гарадскі я чалавек. А колькі звяроў бачыў за гэты час: ласёў, касуляў, зайцаў, лісаў і нават баброў! Асабліва за Міхалішкамі – у бок Сарачанскіх азёр прыгожа. Душой адпачываю, а ў абедзенны перапынак можна грыбоў назбіраць на суп.
Як і кожнага чалавека, шчаслівым мяне робіць сям’я. Жывём у Шунэлішках. Дом да толку даводзіў сам: тынкаваў, маляваў, фундамент падліваў. З жонкай гадуем дзвюх цудоўных дачушак Паліну і Аліну, старэйшай 5 чэрвеня споўніцца 11. Хто ведае, можа, і сыночка яшчэ знойдзем! (Усміхаецца.)
4. З вясны па восень працоўны дзень у нас да 18.00, а зімой – да 16.00. Зрабіў бы вызначаны графік работы, але гэта наўрад ці магчыма, улічваючы сезоннасць работы. А так наш Вадзім Станіслававіч з усім выдатна спраўляецца!
5. Апошні год стаў вельмі паказальным: каронавірус змяніў жыццё людзей. Перахварэў і я, праўда, у бальніцы не ляжаў, але наступствы віруса адчуваў яшчэ на працягу паўгода. Самае галоўнае – не грошы і дабрабыт, а здароўе. Гэтага і жадаю калегам!
Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.
Телеграм-канал «Островецкая правда» – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района.
Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.
Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.