Предприятию мелиоративных систем исполнилось 60 лет

09:33 / 06.06.2021
Правая рука аграрыяў – меліяратары. У кожным вырашчаным каласку, сакавітай травінцы і літры малака – плён працы гэтых людзей. Змяняўся калектыў Астравецкага прадпрыемства меліярацыйных сістэм, укараняліся новыя тэхналогіі, на ўзбраенні ў «рэаніматараў» зямлі з’яўля­лася сучасная тэхніка… Незаў­важна падкраўся і значны юбілей: нядаўна  ПМС адзначыла 60-годдзе, а ў нядзелю ў меліяратараў  прафесійнае свята.

IMG_5303.jpg

«Будзем развівацца!»
Пра работу прадпрыемства, клопаты меліяратараў і планы расказвае дырэктар Астравецкага ПМС Вадзім Вянгроўскі

Вадзім Вянгроўскі.jpg

– Па выніках работы за 4 месяцы рост аб’ёмаў вытворчасці да ана­лагічнага перыяду мінулага года склаў 105% – гэта лепшы па­каз­чык сярод меліярацыйных прад­пры­емстваў Гродзеншчыны. Да слова сказаць, летась па зар­пла­це ў вобласці мы таксама выглядалі найлепш. У планах – нарошчваць тэмпы: да сярэдзіны чэрвеня, думаю, аб’ём вытворчасці дасягне 120% да ўзроўню 2020-га. Работа ёсць, людзі таксама – на прад­прыемст­ве працуе 62 чалавекі – галоўнае, каб не падводзіла тэх­ніка. 
Будаўніцтвам новых сістэм мы не зай­маемся. Галоў­ная задача – догляд за меліярацый­нымі аб’ектамі. Нават самая дасканалая сістэма дрэнажу не будзе працаваць сама па сабе: з цягам часу зарасце хмызняком, заб’ецца глеем, а асушаная мясцовасць ізноў стане балоцістай. У струк­туры сельскагаспадарчых угоддзяў 27% – меліяраваныя тэры­то­рыі. У моцных гаспадарках на гэтых землях нават збожжа вырошчваюць. 
Рэканструкцыя, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне меліярацыйных сістэм (зімой ачыстка каналаў ад кустоўя, летам скошванне) – асноўныя  клопаты. Яшчэ рамантуем гідратэхнічныя збудаванні – іх на балансе нашага прадпрыемства 38 – гэта патрэбна для рэгулявання воднага балансу. Шмат кладзём дрэнажу па аб’ектах: летась – каля 40 кіламетраў, сёлета – пакуль 36. У мінулым годзе пачалі займацца культуртэхнічнай меліярацыяй: работамі па расчыстцы зямель ад кустоўя, уборкай камянёў, дыскаваннем і іншым. У выніку ліквідуецца дробнаконтурнасць і атрымліваецца цэльнае поле… Словам, работы хапае. Тым больш што 60 для арганізацыі – не ўзрост. Нам ёсць да чаго імкнуцца і куды развівацца. 
…У гэты няпросты час самае галоўнае – здароўе. Чаго і жадаю работнікам нашага прадпрыемства і ветэранам меліярацыі. А таксама, каб не пакідаў аптымізм, а ў сем’ях панавалі дабрабыт і ўзаема­разуменне. 



Гонар Астравецкага ПМС
Дзяржаўных узнагарод удастоены:
экскаватаршчык Франц Паташкевіч – званне Героя Сацыялістычнай Працы і ордэн Леніна (адзіны ў раёне і вобласці сярод меліяратараў);
экскаватаршчык Іван Латушка – ордэн «Знак пашаны»;
трактарыст Тадэвуш Палітэвіч – ордэн Пра­цоўнай Славы ІІІ ступені;
трактарыст Мечыслаў Замара – медаль «За доблесную працу»;
машыніст бульдозера Лявон Ражко – медаль «За працоўныя заслугі»;
трактарыст Сцяпан Лабко – медаль «Ветэран працы»;
трактарыст Мікалай Каспяровіч – медаль «За працоўную доблесць»;
слесар Анатоль Патапенка – Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР;
галоўны інжынер Рыгор Багатка – медаль «За дасягнутыя поспехі ў развіцці народнай гаспадаркі БССР», знак «Выдатнік Мінвадгаса СССР». 



Старонкі гісторыі

Для правядзення меліярацыі на тэрыторыі Астравецкага, Смаргонскага і Ашмянскага раёнаў 19 мая 1961 года было створана будаўніча-мантажнае ўпраўленне меліярацыі, якое ўзначаліў Іван Бекрэнь. На гэтай пасадзе яго змяніў Аляксей Семянкоў, затым – Іван Масальскі. У 1970 годзе Астравецкае БМУ стала пераможцам рэспубліканскага сацыялістычнага спаборніцтва. У верасні 1975 года прадпрыемства перайменавалі ў перасоўную механізаваную калону №59. З кастрычніка 1985 года дырэктарам быў Здзіслаў Адынец. Са снежня 1990 года прадпрыемства стала арэнднай механізаванай калонай №59, а праз 5 гадоў – Астравецкім прадпрыемствам меліяра цыйных сістэм, якое да 2004 года ўзначальвалі Часлаў Магельніцкі, Іван Гупала. Апошнія 17 гадоў дырэктарам з’яўляецца Вадзім Вянгроўскі.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: Алена Ганулич