На апошнім званку Варнянскі НПК атрымаў падарунак – грашовы сертыфікат – ад Белдзяржстраху

10:35 / 29.05.2021

Штогод праходзіць дабрачынная акцыя “Белдзяржстрах – дзецям”. У яе межах частка атрыманых узносаў па дабраахвотным страхаванні ад няшчасных выпадкаў і захворванняў пералічваецца ва ўстановы адукацыі – і гэта сур’ёзная фінансавая падтрымка.  

Варнянскі НПК трапіў у лік трох школ Гродзеншчыны, якія атрымалі падарунак ад унітарнага страхавога прадпрыемства. На ўрачыстай лінейцы, прымеркаванай да заканчэння навучальнага года, намеснік дырэктара прадстаўніцтва Белдзяржстраху па Астравецкім раёне Таццяна Кучэўская ўручыла сертыфікат на суму 3 500 рублёў дырэктару Варнянскага НПК Алене Юркойць. Па словах кіраўніка навучальнай установы, за грашовыя сродкі будуць набыты пяць тэлевізараў і праведзены бесправадны інтэрнэт.

Алена ГАНУЛІЧ, фота аўтара. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.

Текст: