Зазірнём у гісторыю і пачытаем, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады

16:07 / 22.05.2021
Прапануем зазірнуць у гісторыю і пачытаць, пра што пісала «раёнка» ў юбілейныя для сябе гады.

2021-04-29_13-58-27.jpg

22 мая 1971 года
Чый гадзіннік?
Сёння падобныя інфармацыі часцей можна сустрэць у сацыяльных сетках. Хаця яшчэ гадоў 5 назад аб’явы ў газеце аб знаходжанні ці пошуку рэчаў былі нярэдкімі.
На апошняй старонцы газеты за 1971 год змешчана падобная публікацыя А.Ф. Кардзіса: «Ідучы па дарозе Рымдзюны – Солы, я знайшоў мужчынскі наручны гадзіннік. Чый ён, невядома. Знаходка ляжыць у мяне дома і чакае ўладальніка. Звяртацца па адрасе: вёска Рымдзюны».

21 мая 1981 года
І шафёры, і трактарысты, і кулінары
Усё большую папулярнасць сярод вучняў сярэдніх школ набываў Вар­нянскі вучэбна-вытворчы камбінат.
Для дзяцей тут створаны ўсе ўмовы, каб набыць прафесію. У кожным кабі­неце ёсць неабходнае абсталяванне, падручнікі, плакаты, іншыя дапаможныя сродкі. Працуюць інтэрнат, пакой адпачынку, сталовая.
Ёсць тут трактары і аўтамабілі, сельскагаспадарчыя машыны, прычапныя прылады, абсталяванне малочна-таварных ферм, цэхі кройкі і шыцця.
У камбінаце займаецца 514 чалавек па сямі спецыяльнасцях: створаны групы шафёраў, трактарыстаў, аператараў машыннага даення, малодшых лесаводаў, кулінараў, спецыялістаў па прамысловым і прадуктовым таваразнаўстве, апрацоўцы тканін.

22 мая 1991 года
Дапамога калгаснікам 
Калгас імя Калініна паспяхова за­вяр­шыў пасадку бульбы. 
Больш за палову работ выканаў перадавы механізатар гаспадаркі Мар’ян Іосіфавіч Захарэўскі. За няпоў­ныя 2 тыдні ён пасадзіў клубні на плошчы звыш 100 гектараў, а потым дапамагаў кал­гаснікам на іх прыват­ных участках.

23 мая 2001 года
Настаўнікі экзамен вытрымалі
Упершыню за 20 гадоў прайшоў агляд мастацкай самадзейнасці нас­таўніцкіх калектываў раёна. Удзель­нічала 8 школ.
Настаўнікі спявалі, танцавалі, чыталі вершы і ставілі сцэнкі.
«Гледачам спадабаліся выступленні калектываў Гервяцкай, Альхоўскай і Міхалішкаўскай сярэдніх школ, добра выступілі і гаспадары – Рымдзюнскія школы з беларускай і літоўскай мовамі навучання. Пераможцаў будзе вызначаць прафесійнае журы на чале з загадчыкам раённага аддзела культуры Данутай Чарнушэвіч. Але ўжо можна сказаць, што творчы экзамен настаўнікі здалі на «выдатна», – пісала газета.

21 мая 2011 года
Час кляшчоў
Надышла цёплая пара, а з ёй і га­лоў­ная бяда – кляшчы.
Як толькі зямля праграецца да пя­ці градусаў, кляшчы выходзяць «на па­ляванне». Гэты ж час прыпадае на пік­нікі, шашлыкі і пасадку агародаў. 
«На любой травінцы ці галінцы нас можа чакаць гатовы да атакі клешч. І справу сваю ён ведае добра – можа вывесці чалавека «са строю» на тыдзень-два, а то і на ўсё жыццё,» – сцвярджае аўтар артыкула.



Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст: