Лёсы Вялікай Айчыннай: радавы медсанбата Франц Чапукойць

15:28 / 15.05.2021
Ветэран Вялікай Айчыннай вайны Франц Станіслававіч Чапукойць нарадзіўся ў вёсцы Грышкойці Астравецкага раёна тады яшчэ Маладзечненскай вобласці.

IMG_8789.jpg

– Там татка нарадзіўся, там усё жыццё і пражыў, – расказвае астраўчанка Ганна Сінкевіч.
На вайну 28-гадовага Франца пра­водзілі жонка Юзэфа і гадавалы сынок Лёня. 

Са звестак Астравецкага райваенкамата:
«Чапукойць Франц Станіслававіч, 05.08.1916 г.н., радавы, нацыянальнасць: беларус. Прызваны ў Войска Польскае 6 лістапада 1944 года, дэмабілізаваны 15 лістапада 1945 года. Месца службы: 10-ы асобны медыка-санітарны батальён 8-й пяхотнай дывізіі. Удзельнічаў у баях з 6 лістапада 1944-га па 9 мая 1945 года».

IMG_8787.jpg

– Даводзілася часта майму татку выцягваць параненых з поля бою – санітарам ён служыў, – дзеліцца дачка ветэрана. – Калі вярнуўся, пайшоў працаваць у калгас пастухом, на пенсію адтуль і выйшаў. У Дзень Перамогі яго заўсёды прыязджалі віншаваць з сельсавета. Пра вайну татка гаварыць не любіў – гэтай тэмы мы і не заводзілі ніколі. Толькі марыў, каб унук, мой сын, стаў ваенным. У газеце вычытаў, што ў Акадэмію МУС аб’яўлены набор, і «падштурхнуў» яго туды паступаць. На сёмым небе ад шчасця быў, калі ўнук стаў курсантам! Таткавы ўзнагароды – ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені, юбілейныя медалі, медаль Жукава, медаль «Ветэран працы» – цяпер захоўвае мой сын, гэта напамін пра дзеда.
Ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Франца Чапукойця не стала ў 1999 го­дзе, ён пражыў 83 гады. 

IMG_8792.jpg





Подписывайтесь на телеграм-канал «Островецкая правда» по короткой ссылке https://t.me/ostrovetsby.

Телеграм-канал «Островецкая правда»  – всё самое интересное из жизни Островца и Островецкого района. 


Подписывайтесь на телеграм-канал «Гродно Медиа Group» по короткой ссылке t.me/GrodnoMediaGroup.

Телеграм-канал «Гродно Медиа Group» – это ежедневные новости районов Гродненской области и города Гродно.
Текст:
Фото: Рита Дремо